Нікола Ігняціевіч

сербскі футбаліст

Нікола Ігняціевіч (сербск.: Никола Игњатијевић / Nikola Ignjatijević; нар. 12 снежня 1983, Пажаравац) — сербскі футбаліст, абаронца.

Футбол
Нікола Ігняціевіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 снежня 1983(1983-12-12)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
1993—2002 Сербія і Чарнагорыя Црвена Звезда (Бялград)
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 Сербія і Чарнагорыя Црвена Звезда (Бялград) 0 (0)
2002—2005   Сербія і Чарнагорыя Адзінства (Уб) 58 (1)
2005—2006   Сербія і Чарнагорыя Явар (Іваніца) 26 (0)
2006—2007 Сербія Земун 23 (1)
2007 Сербія Напрэдак (Крушавац) 8 (0)
2007—2009 Сербія Явар (Іваніца) 40 (1)
2009—2011 Сербія Црвена Звезда (Бялград) 28 (2)
2011   Румынія Тымішаара 11 (2)
2012—2014 Украіна Зара (Луганск) 64 (0)
2015 Сербія Раднічкі (Ніш) 5 (0)
2015 Сербія ОФК (Бялград) 13 (1)
2016 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 22 (0)
2017 Сербія Борац (Чачак) 20 (0)
2018—2019 Сербія Рад (Бялград) 20 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 мая 2019.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Нікола з’яўляецца выхаванцам бялградскай «Црвены Звезды», гуляў за моладзевыя каманды, але ў аснову прабіцца не здолеў, аддаваўся ў арэнды клубам ніжэйшых дывізіёнаў «Адзінства» і «Явар». У 2006 годзе, пакінуўшы сталічны клуб, стаў іграком «Земуна», пазней выступаў за «Напрэдак», а з 2007 па 2009 год зноў быў іграком «Явара».

Улетку 2009 года вярнуўся ў склад «Црвены Звезды». 16 ліпеня 2009 года дэбютаваў на міжнароднай арэне ў матчы супраць славенскага «Рудара» (1:0), а 15 жніўня таго ж года — і ў Сербскай Суперлізе ў матчы з «Ягодзінай» (3:0). У студзені 2011 года быў аддадзены ў арэнду румынскай «Тымішаары» да канца сезону 2010/11, дапамог клубу заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату Румыніі.

У студзені 2012 года, пакінуўшы «Црвену Звезду», падпісаў кантракт з луганскай «Зарой», дзе адразу стаў іграком асноўнага складу. Пакінуў луганскі клуб па заканчэнні кантракта ў студзені 2015 года, вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за «Раднічкі» і ОФК.

У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у салігорскі «Шахцёр», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[2]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[3].

У студзені 2017 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Борац» (Чачак). У студзені 2018 года перайшоў у «Рад», пакінуў яго ў студзені 2019 года і завяршыў кар’еру. Пасля працаваў трэнерам у юнацкіх камандах.

Дасягненні правіць

Заўвагі правіць

  1. Nikola Ignjatijević // FBref.com
  2. "Шахтер" объявил о подписании Игнатьевича и Рудыки (руск.). football.by (31 сакавіка 2016). Праверана 23 красавіка 2016.
  3. Рыбак и Бушма продлили контракты с «Шахтером», Котенко, Игнятиевич и Киренкин покинули клуб (руск.). by.tribuna.com (2 снежня 2016). Праверана 10 снежня 2016.

Спасылкі правіць