Нікола Тарталья
Нікола Тарталья (італ.: Niccolò Fontana Tartaglia, 1499—1557) — італьянскі матэматык.
Нікола Тарталья | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | каля 1499[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 снежня 1557[1][4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Micheletto Fontana[d][5] |
Род дзейнасці | матэматык, інжынер |
Навуковая сфера | матэматыка |
![]() | |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Брэшыі. Сапраўднае прозвішча — Фантана (Fontana). Бацьку свайго ён зваў па імені Micheletto (Мікелета). У 1512 годзе, падчас узяцця Брэшыі французамі, калі ён з маці ратаваўся ў саборы, ён атрымаў рану ў ніжнюю частку твару, з прычыны якой вымаўленне яго стала няправільным. Таму таварышы празвалі яго Заіка (tartaglia) і мянушка гэта зрабілася яго прозвішчам.
У 14 гадоў ён быў аддадзены ў навучанне публічнаму пісцу, але з прычыны, што маці яго не магла акуратна плаціць настаўніку, то Тарталья павінен быў спыніць вучэнне ў самым пачатку. Валодаючы вялікай настойлівасцю і цярпеннем, ён навучыўся чытаць сам. Заахвоціўся да матэматыкі, ён дасягнуў таго, што стаў сам выкладаць іншым і пасля стаў вядомым матэматыкам свайго часу. Выкладаў ён у Вероне, Брэшыі і Венецыі.
Зноскі
- ↑ а б в г Mathematica Italiana Праверана 25 мая 2021.
- ↑ Д. Б. Тарталья, Николо // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIа. — С. 655.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Tartaglia, Niccola // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 43. — S. 97.
- ↑ а б autori vari Enciclopedia Treccani — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 25 мая 2021.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
ЛітаратураПравіць
Гусак А. А., Гусак Г. М., Брычыкава А. А. Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн.: «ТетраСистемс», 2007. — С. 551