Ніна Аляксандраўна Сасноўская
Ніна Аляксандраўна Сасноўская (1892, в. Дабраволя Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, цяпер у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці — 1979, г. Вільнюс) — заходнебеларускі мастак-графік, педагог
Ніна Аляксандраўна Сасноўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1979 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | графік, педагог |
Месца працы | |
Вучоба |
Біяграфія
правіцьУ 1910—1911 гадах вучылася ў Віленскай рысавальнай школе. Два гады (1919—1921) як вольная слухачка займалася на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У пачатку 1920-х працавала выкладчыкам малявання ў Віленскай беларускай гімназіі.
У 1923 годзе выканала алоўкавы партрэт Я. Купалы, які быў літаграфіраваны на камень мастаком Я. Горыдам. Надрукаваны ў віленскай друкарні Ласкова, партрэт Я. Купалы атрымаў шырокае распаўсюджанне сярод беларускага насельніцтва ў Заходняй Беларусі ў перадваенны перыяд (1930—1939).
-
Партрэт Янкі Купалы
Літаратура
правіць- Янка Купала: энцыклапедычны даведнік. — Мн .: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. — С. 548. — 727 с.