Адкрыць галоўнае меню

Ніна Емяльянаўна Карач

удзельніца беларускага патрыятычнага падполля

Ніна Карач (19282001) — удзельніца беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Маладзечанскай вобласці, сакратар арганізацыі «Чайка». Сябра СБМ.[1]

Ніна Емяльянаўна Карач
Дата нараджэння: 1929
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2001
Месца смерці:

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў 1929 г. у сям’і рабочага ў Слоніме ў Польскай Рэспубліцы. Бацька Емяльян быў засланы ў міжваенны час у Заходнюю Беларусь з БССР бальшавікамі для падпольнай працы. У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі была дружыновай слонімскага СБМ. Сябравала з паплечніцай па СБМ Надзеяй Дземідовіч.[2] Вучылася ў слонімскай прагімназіі. Арыштавана 13 снежня 1944 г. у Слоніме падчас масавых арыштаў сяброў СБМ, але неўзабаве вызвалена.

У 1946 годзе далучылася да падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы беларусаў, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць. Удзельнічала ў першым сходзе арганізацыі, дзе была выбрана сакратаром арганізацыі. Потым адышла ад падпольнай дзейнасці, хавалася. На другі сход арганізацыі не з’явілася, таму была знятая з пасады сакратара. Вучылася ў Інстытуце народнай гаспадаркі імя Куйбышава. У сярэдзіне 1947 года «Чайка» была выкрытая, але Ніну Карач гэтая хваля арыштаў не закранула: яе арыштавалі толькі 23 чэрвеня 1950 у Мінску, па адрасе вул. Рэвалюцыйная, д. 23, кв. 12. Асуджана 25 лістапада 1950 г. як "былы член антысавецкай арганізацыі «Саюз беларускай моладзі» да 10 гадоў канцлагераў. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобласці, далей пераведзена ў Дубраўны канцлагер МДБ Мардоўскай АССР.

Вызвалена 20 красавіка 1956 г. Жыла ў Светлагорску. 9 верасня 1975 г. Рэабілітавана Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа К. № 20436-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Памерла ў 2001 г. у Светлагорску.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154812.html Біяграфія Ніны Карач
  2. https://novychas.by/asoba/nadzeja-dzemidovicz-zanczyna-njazlomnaha-duhu-i-s Новы Час. Надзея Дземідовіч: жанчына нязломнага духу і спакутаванага сэрца

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.