Ніна Краліч (харв.: Nina Kraljić; нар. 4 красавіка 1992, Ліпаўляні, Харватыя) — харвацкая спявачка, пераможца першага сезона шоу «The Voice — Najljepši glas Hrvatske» (Харвацкая Версія шоу «Голас краіны»). У 2016 годзе прадстаўляла Харватыю на «Еўрабачанні-2016» ў Стакгольме з песняй «Lighthouse».

Ніна Краліч
харв.: Nina Kraljić
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 красавіка 1992(1992-04-04) (32 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, кампазітарка, актрыса
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d] і фартэпіяна
Жанры альтэрнатыўны рок і поп-музыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Першыя гады і пачатак кар’еры

правіць

Ніна Краліч нарадзілася 4 красавіка 1992 года ў харвацкім горадзе Ліпаўляні. Калі ёй было 14 гадоў, яна пераехала ў Вараждзін, дзе скончыла музычную школу па класе сольнага вакалу. Пасля гэтага яна пераязджае ў сталіцу Харватыі — Заграб — і два гады займаецца ў музычнай акадэміі горада, але не заканчвае яе і пачынае вучыць харвацкую лінгвістыку на філасофскім факультэце Рыекі.

Ніна ўпершыню з’явілася на харвацкім тэлебачанні ў 2009 годзе, калі яна ўдзельнічала ў конкурсе «Supertalent», дзе заняла 10 месца ў фінале.

«Лепшы голас Харватыі» і песенны конкурс «Еўрабачанне-2016»

правіць

У 2016 годзе Краліч прымае ўдзел у першым сезоне харвацкай версіі шоў «Голас» — «The Voice — Najljepši glas Hrvatske» (Лепшы голас Харватыі). Падчас конкурсу Ніна выконвае песню «Wicked Game» Крыса Айзека, папулярную балканскую песню «Što te nema», «She Wolf» Дэвід Гета, «Nothing Else Matters» групы Metallica, «Beneath Your Beautiful» спевакоў Labrinth і Эмелі Сандэ, «Euphoria» спявачкі Ларын і македонскі народную песню «Зајди, зајди, јасно сонце». У фінале яна перамагае, атрымаўшы каля 200 тысяч галасоў тэлегледачоў. Адразу пасля перамогі спявачка выпускае свой першы сінгл «Zaljuljali smo svijet».

У маі 2015-га, як толькі адбыўся фінал «Еўрабачання-2015», папаўзлі чуткі, што Харватыя вернецца на конкурс у 2016 годзе пасля двухгадовага перапынку і адправіць у якасці свайго прадстаўніка пераможцу шоу «The Voice — Najljepši glas Hrvatske» Ніну Краліч. Увосень 2015 года Еўрапейскі Вяшчальны Саюз пацвердзіў, што Харватыя вяртаецца на «Еўрабачанне», аднак афіцыйная інфармацыя адносна харвацкага канкурсанта з’явілася толькі 24 лютага 2016 года — ім, як і меркавалі шматлікія сродкі масавай інфармацыі Харватыі, стала Ніна Краліч[2].

Яе конкурсная песня «Lighthouse», была прэзентаваная 9 сакавіка 2016 года. Апісваючы сваю конкурсную песню яшчэ да яе прэзентацыі, Ніна распавядала, што мова, на якой песня будзе выкананая на «Еўрабачанні», яшчэ не вызначаная: на карысць англійскай што яго разумее большасць жыхароў Еўропы, а на карысць харвацкай — той факт, што на ёй спявачцы было б лягчэй перадаць пачуццёвасць песні. Аднак, у рэшце рэшт, было вырашана, што на конкурсе песня будзе выконвацца на англійскай мове, хоць таксама будзе выпушчаная яе харвацкая версія[3][4].

Песня «Lighthouse» на харвацкай таксама ўвайшла ў дэбютны альбом Ніны, выпушчаны 30 верасня 2016 года[5].

Тэлебачанне і кіно

правіць

Ніна з’яўляецца таксама актрысай агучвання на харвацкай мове: яе голасам размаўляюць гераіні мультфільмаў «Сафія Выдатная», «Лотта і таямніца месяцовага каменя» і «Снежная каралева».

Дыскаграфія

правіць

Сінглы

правіць
Год Назва Альбом
2015 «Zaljuljali Smo Svijet» TBA
2016 «Lighthouse»
2018 «Najljepši Dan»

Зноскі

  1. Discogs — 2000.
  2. Nina Kraljić to represent Croatia. eurovision.tv. European Broadcasting Union (24 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 24 лютага 2016.
  3. Croatia: Nina Kraljić will sing "Lighthouse". eurovision.tv. European Broadcasting Union (9 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2016. Праверана 9 сакавіка 2016.
  4. esckaz.com/2016/cro.htm
  5. Евровидение 2016 Хорватия: Нина Кралич с песней Lighthouse. uchastniki.com. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2016. Праверана 16 мая 2016.