Ніна Рыгораўна Далгіх
Ніна Рыгораўна Далгіх (24 сакавіка 1936, с. Алень-Калодзезь, Варонежская вобласць) — беларускі архітэктар.
Ніна Рыгораўна Далгіх | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьЧлен Саюза архітэктараў СССР з 1972 г. Пражывала ў Мінску.
Скончыла ў 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала ў Прамэнергапраекце, Белкамунпраекце, з 1974 года — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: Гродзенская і Магілёўская ЦЭЦ з галоўным адміністрацыйным і лабараторнымі карпусамі (1965—1968, з С. Л. Казаком, Л. А. Кітаевай), Безымянская ЦЭЦ (1969), школа ў в. Вязынка (1970), серыя тыпавых блок-секцый і інтэрнаты для будаўніцтва на сяле (1975—1980), сядзібныя дамы і гаспадарчыя пабудовы (1977—1979, з П. С. Рудзікам, А. А. Фамінавай), серыя эксперыментальных 1-, 2-павярховых жылых дамоў для індывідуальнага будаўніцтва (1979—1981), забудова квартала жылымі дамамі з блок-секцый у Салігорску (1977—1980), інтэрнаты на 50 і 100 месцаў для рабочых і службоўцаў (1985—1986, з Н. Ф. Корчык).
Зноскі
Літаратура
правіць- Долгих Нина Григорьевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)