Ніна Фёдараўна Младзінская
Ніна Фёдараўна Младзінская (29 ліпеня (10 жніўня) 1905, Петраград — 5 студзеня 1995, Мінск) — беларуская і расійская балерына[1], балетны педагог. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1957)[1].
Ніна Фёдараўна Младзінская | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 ліпеня (11 жніўня) 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 1995 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, музычны педагог |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Скончыла Петраградскае балетнае вучылішча ў 1923 годзе[1]. Вучаніца В. Праабражэнскай, Л. Герт, А. Ваганавай.
Салістка Кіраўскага тэатра ў Ленінградзе (1923—1940). У 1941—1947 гадах прыма-балерына Свярдлоўскага тэатра оперы і балета . У 1947—1957 гадах салістка Мінскага тэатра оперы і балета[1].
З 1959 года выкладала ў Мінскім балетным вучылішчы[1].
Ролі Правіць
У Кіраўскім тэатры Правіць
- Жамчужына — «Конёк-Гарбунок »
- Сяброўка Раймонды — «Раймонда»
- фея Кандзід, Белая котка, прынцэса Фларына, Аўрора — «Спячая прыгажуня»
- прэлюд — «Шапеніяна»
- Сванільда — «Капелія»
- Кіярына — «Карнавал »
- Актрыса — «Полымя Парыжа »
- Адэта — Адылія, Лебедзь «Лебядзінае возера »
- Марыя, Лёд («Поры года »)
- па-дэ-дэ «Жызель ».
У Свярдлоўскім тэатры Правіць
- Суламіф («Суламіф» Б. Асаф'ева)
- Гаспадарыня Меднай гары («Каменная кветка» А. Фрыдлендэра ).
Узнагароды Правіць
Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1957)[1].
Зноскі
Спасылкі Правіць
- Нина Фёдоровна Млодзинская (руск.)