Лізавета Паўлаўна Герт

Лізавета Паўлаўна Герт (17 [29] красавіка 1891, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 6 лістапада 1975, Масква, СССР) — руская балерына і балетны педагог, адзін з вядучых педагогаў жаночага класічнага танца Расіі XX стагоддзя. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1951). Дачка танцоўшчыка Паўла Герта, жонка Самуіла Андрыянава.

Лізавета Паўлаўна Герт
Paquita -Pas de Trois -Elsa Vil, Elizaveta Gerdt, & Pierre Vladimirov -1909.JPG
Дата нараджэння 17 (29) красавіка 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 1975(1975-11-06)[1] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Павел Андрэевіч Герт
Адукацыя
Прафесія балерына
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
Commons-logo.svg Лізавета Паўлаўна Герт на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў сям’і артыстаў балета Марыінскага тэатра П. А. Герта і А. В. Шапашнікавай. Адукацыю атрымала ў Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. Выпускалася па класе Міхаіла Фокіна, пасля чаго ў 1908 годзе была прынята ў балетную трупу Марыінскага тэатра.

Строгае, высакароднае мастацтва балерыны сфарміравалася ў традыцыях класічнай школы Хрысціяна Іагансона, Марыуса Петыпа і яе бацькі, Паўла Герта. Пасля выканання партый феі Бэзу («Спячая прыгажуня»), Світанку («Капелія») і Ізабелы («Выпрабаванне Даміса»), у 1919 годзе Герт атрымала званне балерыны. Пік яе сольных выступленняў прыпадае на 1920-я гады, калі яна актыўна ўдзельнічала ў аднаўленні на савецкай сцэне лепшых дарэвалюцыйных спектакляў Марыінскага тэатра. Як балерына, выхаваная ў акадэмічных традыцыях класічнага танца, яна забяспечыла пераемнасць традыцый рускага балета ў рэвалюцыйную эпоху.

Пасля 20 гадоў выступленняў, у 1928 годзе, Лізавета Паўлаўна пакінула сцэну і цалкам прысвяціла сябе педагогіцы. Вяла клас удасканалення балерын у родным тэатры, у 1927—1934 гадах паралельна выкладала ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы, у 1930—1932 гадах таксама была яго мастацкім кіраўніком.

У 1934 годзе пераехала ў Маскву, дзе з 1935 года пачала выкладаць у Маскоўскім харэаграфічным вучылішчы. У 19361937 гадах была яго мастацкім кіраўніком. Працу ў вучылішчы сумяшчала з выкладаннем у балетнай трупе Вялікага тэатра. Падчас вайны ў 1942—1945 гадах была ў эвакуацыі; у 1945 годзе вярнулася ў Маскву, з 1960 года выкладала толькі ў тэатры.

Сярод яе вучаніц А. Шэлест, М. Плісецкая, Р. Стручкова, В. Боўт, К. Максімава.

Памерла 6 лістапада 1975 года. Пахаваная на Увядзенскіх могілках (29 уч.).

РэпертуарПравіць

Вучаніцай выканала ролю Арміды ў «Ажыўленым габелене» (на муз. М. М. Чэрэпніна), пастаўленым М. Фокіным, і затым у яго ж балетах танчыла блізкія клаісчнаму стылю партыі: Арміда («Павільён Арміды» М. М. Чэрэпніна), Сільфіда («Шапэніяна» на муз. Ф. Шапэна), Каламбіна («Карнавал» на муз. Р. Шумана).[2]

Сярод партый: Адэта — Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А. Глазунова), Нікія («Баядэрка» Л. Мінкуса), Пахіта («Пахіта» Э. Дэльдэвеза), Мірта («Жызель» А. Адана); Аспічыя («Дачка фараона» Ц. Пуні), Смеральдзіна («Пульчынела» І. Ф. Стравінскага), Светлая сіла («Чырвоны віхор» У. М. Дэшэвова) і іншыя.[2]

Зноскі

  1. Elizaveta Gerdt // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.

ЛітаратураПравіць