Павел Андрэевіч Герт
Павел (Павел-Фрыдрых) Андрэевіч Герт (22 лістапада [4 снежня] 1844, вёска Валыкіна, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя — 30 ліпеня [12 жніўня] 1917, Вамальёкі, Выбаргская губерня, Расійская імперыя) — рускі артыст балета і педагог, з 1865 года кіроўны танцоўшчык Марыінскага тэатра. Таксама выступаў як балетмайстар.
Павел Андрэевіч Герт | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лістапада (4 снежня) 1844[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня (12 жніўня) 1917[1] (72 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Лізавета Паўлаўна Герт |
Адукацыя | |
Прафесія | артыст балета, харэограф, балетмайстар |
Тэатр | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАдукацыю атрымаў у балетным аддзяленні Пецярбургскага тэатральнага вучылішча, якое скончыў у 1865 годзе. Яго настаўнікамі былі А. І. Піменаў, Ж.-А.Петыпа і X. П. Іагансон.
Упершыню з’явіўся на сцэне ў 1858 годзе ў балеце «Сялянскае вяселле» Стэфані (па-дэ-труа), калі ён быў яшчэ вучнем.
У 1860—1916 гадах працаваў у балетнай трупе імператарскіх тэатраў, выступаючы ў першую чаргу на сцэне Марыінскага тэатра, а таксама Александрынскім і Эрмітажным. Яго лічылі лепшым класічным танцоўшчыкам Пецярбурга. На працягу 40 гадоў выступаў партнёрам лепшых артыстак Марыінскага тэатра і гастралёрш. Быў выбітным мімістам. Дасканала валодаў умоўнай мовай жэсту.[3] Росквіт яго майстэрства супаў з росквітам рускага балета — лепшымі пастаноўкамі М. Петыпа, балетным творчасцю П. І. Чайкоўскага і А. К. Глазунова.
У 1880—1904 гадах выкладаў у Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. Сярод вучняў Г. Паўлава, Т. Карсавіна, А. Ваганава, М. Фокін, В. Ціхаміраў.
Дачка Паўла Герта Лізавета — адна з нямногіх зорак імператарскага балета, якія засталіся пасля рэвалюцыі працаваць у СССР.
Рэпертуар
правіцьСтварыў розныя па характары вобразы — ад напружана драматычных і лірыка-рамантычных да востракамедзійных: Конрад; Рудольф («Дзева Дуная» А. Адана), Люсьен («Пахіта » Э. Дэльдэвеза), Феб; Таор («Дачка фараона» Ц. Пуні), Салор («Баядэрка » Л. Мінкуса); Аберон («Сон у летнюю ноч»), Колен («Марная засцярога» П. Л. Гертэля); Абдэрахман («Раймонда » А. Глазунова), Сіняя Барада («Сіняя Барада» П. Шэнка), Даміс («Выпрабаванне Даміса» А. Глазунова), Вакх («Пары года» А. Глазунова) і іншыя.[3]
Павел Герт удзельнічаў у прэм’ерах на пецярбургскай сцэне балетаў П. І. Чайкоўскага, у вядучых ролях: Дэзірэ («Спячая прыгажуня»), прынца Каклюша («Шчаўкунок»), Зігфрыда («Лебядзінае возера»). Яго танцавальная манера адрознівалася высакароднасцю, пластычнасцю і мімічнай выразнасцю. У 1909 годзе гастраляваў у Парыжы. Апошні выступ адбыўся ў 1916 годзе (Гамаш — «Дон Кіхот» Л. Мінкуса).[3]
Пастаноўкі балетаў
правіць- 1899 — «Несапраўдныя дрыяды» Ц. Пуні
- 1900 — «Іскра кахання» І. І. Чэкрыгіна і П. А. Маржэцкага
- 1902 — «Жавата» на музыку К. Сен-Санса
- Завяршыў пастаноўку балета «Сільвіі» Л. Дэліба, распачатую Л. І. Іванавым, якая была не скончана з-за яго смерці (1901).[3]
Зноскі
- ↑ а б https://books.google.es/books?id=R8LZgCdsDwkC&pg=PA139
- ↑ Pawel Andrejewitsch (Paul Friedrich) Gerdt // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).