Ніна Фёдараўна Федарук
Ніна Фёдараўна Федарук (нар. 25 ліпеня 1951, в. Воля Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі медык і палітык. Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Ніна Фёдараўна Федарук | |
---|---|
Нараджэнне |
25 ліпеня 1951 (73 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа. Працоўную дзейнасць пачала медсястрой Пялішчанскага ўрачэбнага ўчастка Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Працавала ўрачом-інтэрнам Брэсцкай абласной бальніцы, участковым урачом-тэрапеўтам, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення Мікашэвіцкай бальніцы Лунінецкага раёна, галоўным урачом Дамачаўскай гарадской пасялковай бальніцы Брэсцкага раёна. Займала пасаду галоўнага ўрача Брэсцкага раённага тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды
правіцьМае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2012)[2], юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[3].