Адкрыць галоўнае меню

Нінся́-Хуэ́йскі аўтано́мны раён — аўтаномная вобласць на поўначы Кітая, па берагах сярэдняга цячэння ракі Хуанхэ.

Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 25 кастрычніка 1958
Насельніцтва
  • 6 301 350 чал. (2010)
Плошча
  • 52 188 км²
Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 CN-NX
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён на Вікісховішчы

Плошча 66,4 тыс. км². Насельніцтва больш за 5 млн чал. (1998), пераважна кітайцы (каля 70 %), хуэй, або дунгане (каля 25 %). Адміністрацыйны цэнтр — горад Іньчуань.

Змест

ГеаграфіяПравіць

Тэрыторыя раёна занята глыбока парэзаным пласкагор'ем вышынёю ад 1000 да 2570 м. Клімат кантынентальны, тэмпература паветра каля −10 °C у студзені, каля 20—25 °C у ліпені. Ападкаў 400—500 мм за год.

ЭканомікаПравіць

Пераважае арашальнае земляробства (даліна ракі Хуанхэ). Вырошчваюць рыс, пшаніцу, проса, гаалян, кукурузу, лён, цукровыя буракі. У стэпах і паўпустынях авечкагадоўля.

Вядзецца здабыча каменнага вугалю, жалезнай руды, фасфарытаў, нафты.

Чорная металургія; тэкстыльная, харчовая, машынабудаўнічая, радыётэхнічная, электронная, мукамольная прамысловасць. Працуюць — ГЭС Цынтунся (на рацэ Хуанхэ), ЦЭС.

Транспарт чыгуначны і аўтамабільны. Суднаходства па рацэ Хуанхэ.

ЛітаратураПравіць

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.

СпасылкіПравіць