Адкрыць галоўнае меню
Меланезійцы Вануату

Ні-вануа́ту (біслама: Ni-Vanuatu, фр.: Née Vanuatu, абрэвіятура: NiVan) — меланезійскае насельніцтва Вануату. Складаюць прыкладна 98,5% ад усяго насельніцтва краіны. У больш шырокім сэнсе, усе карэнныя жыхары або палітычная нацыя Вануату.

ГісторыяПравіць

Першыя людзі з'явіліся на Новых Гебрыдах у сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. Мяркуецца, што тэрыторыя Вануату магла з'яўляцца месцам, дзе сфарміраваліся першасныя меланезійскія этнасы. Да прыходу еўрапейцаў меланезійцы Новых Гебрыдаў размаўлялі на мностве розных моў і падзяляліся на тэрытарыяльныя абшчынныя аб'яднанні са слабым інстытутам правадыроў. Вылучаліся асобныя роды, дзе адлік сваяцтва вёўся па жаночай лініі. Асноўнымі заняткамі здаўна былі земляробства і рыбалоўства. Меланезійцы Новых Гебрыдаў практыкавалі канібалізм.

У познім сярэднявеччы частка сучаснай тэрыторыі Вануату ўваходзіла ў склад імперыі танганцаў. На некаторых астравах сфарміраваліся знешнія палінезійскія этнасы. У 1606 г. Новыя Гебрыды былі адкрыты іспанскім мараплаўцам П. Ф. дэ Кірасам, аднак яго спроба заснаваць на востраве Эспірыту-Санта паселішча скончылася безвынікова. Сталыя кантакты паміж меланезійцамі і еўрапейцамі былі ўсталяваны толькі ў XIX ст. дзякуючы працы хрысціянскіх місіянераў і развіццю гандлю.

У 1906 г. быў абвешчаны кандамініум Вялікабрытаніі і Францыі, які вызначыў сучасную тэрыторыю Вануату. Пасля II Сусветнай вайны ў ім з'явіўся нацыяналістычны рух. У 1980 г. краіна атрымала незалежнасць і новую назву Вануату (літаральна "месца радзімы"). Хаця меланезійцы Вануату працягваюць падзяляцца на мноства тэрытарыяльных, моўных і родавых груп, мясцовае насельніцтва перажывае працэс культурнай інтэграцыі. Гэта асабліва заўважна на прыкладзе эмігрантаў, якія гуртуюцца вакол адзінай тоеснасці ні-вануату.

МовыПравіць

Ні-вануату размаўляюць на 115 мовах. Асноўнай мовай зносінаў, асабліва ў гарадах, з'яўляецца біслама. Шырока распаўсюджаны англійская і французская мовы.

СпасылкіПравіць