Надзея Анатолеўна Мікуліч

беларуская спявачка
(Пасля перасылкі з Н. Мікуліч)

Надзе́я Анато́леўна Міку́ліч (нар. 14 студзеня 1953) — беларуская спявачка, кампазітарка. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

Надзея Анатолеўна Мікуліч
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 студзеня 1953(1953-01-14) (71 год)
Месца нараджэння
Краіна  СССР
 Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
спявачка, кампазітарка
Гады актыўнасці з 1971
Інструменты гітара, губны гармонік, акардэон, балалайка, домра
Жанры папулярная музыка
Калектыў «Верасы»
«Чараўніцы»
Белдзяржфілармонія
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Навучалася ў Гродзенскім музычна-педагагічным вучылішчы, займалася баскетболам, выступала ў жаночым вакальна-інструментальным ансамблі «Чараўніцы»[1].

У 1972—1980 была вакалісткай ВІА «Верасы». Стала першай выканаўцай песні Эдуарда Ханка «Малиновки заслыша голосок»[1], а таксама «Любишь не любишь», «Чур-чура», «Зарянка», «Я живу в заповедном краю», «Пусть будет мир цветным» («Белым будь снег и чистым»), вельмі папулярных у СССР на пачатку 1980-х гадоў.

З ансамблю Надзея сышла ў дэкрэтны адпачынак, але назад ужо не вярнулася. Голас на пэўны час знік, пасля вярнуўшыся ўжо больш нізкім.

Надзея Мікуліч выконвае песні беларускіх, расійскіх кампазітараў і ўласныя. Сярод апошніх — «Ой, бяда», «Тем, кто любит», «Родимый дом», «Только мама» і іншыя. З песняй «Ксеня» Уладзіміра Будніка, якую шмат хто лічыць народнай, Надзея Мікуліч стала дыпламанткай Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады.

Выпусціла 4 аўдыёальбомы, 3 кампакт-дыскі.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.

Сям’я правіць

Муж Надзеі Барыс Белы працаваў адміністратарам калектыву «Верасы»[1]. Цяпер выступае на сольных канцэртах, часам разам з Рыгорам Палішчуком.

Дыскаграфія правіць

  • «Тем, кто любит» (2005)
  • «Святая муза» (2008)
  • «Я вернусь» (2008)

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць