Чараўніцы
«Чараўніцы» — беларускі жаночы музычны калектыў (ВІА).
Чараўніцы | |
---|---|
Жанры |
Беларуская народная музыка Сучасная папулярная песня |
Гады |
1971—1991 2011—па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад |
Гродна Мінск |
Мова песень |
Беларуская Руская |
Лэйбл | Мелодыя |
charovnicy.by |
Утвораны ў 1971 годзе Генадзем Летынскім на базе гродненскага ДК Тэкстыльшчыкаў. Удзельніцы групы — выпускніцы Гродзенскага музычнага вучылішча.
З 1974 года прыняты ў штат Белдзяржфілармоніі.
Рэпертуар складаўся з беларускіх народных песень, сучаснай папулярнай музыкі. Удзельніцы ВІА адрозніваліся выдатнымі вакальнымі дадзенымі, валоданнем харэаграфіяй і многімі музычнымі інструментамі.
Лаўрэат 6-га Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады 1979 года. Падчас выступу выключыліся абедзве гітарныя калонкі. Музыкі пад клавішы і ударныя скончылі кампазіцыю, а дудкі выканалі свой пройгрыш. Усё гэта спалучалася з танцам. Журы, пад старшынствам Аркадзя Райкіна, апладзіравала стоячы, а Іосіф Кабзон сказаў: «Вы нас проста зачаравалі».
«Чараўніцы» паспяхова гастралявалі не толькі ў Беларусі, але і ў многіх гарадах СССР, а таксама пабывалі ў Венгрыі і ГДР, выступалі перад салдатамі ў Афганістане.
У 1989 годзе «Чараўніцы» адзіны беларускі калектыў, выбраны для ўдзелу ў культурнай праграме 13-га Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, які праходзіў у Пхеньяне. Пад акампанемент маскоўскага аркестра група выканала папуры на джазавыя тэмы Глена Мілера. Неўзабаве ў Маскве ў канцэртнай зале «Расія» з велізарным аншлагам прайшоў сольны канцэрт «Чараўніц».
У 1991 годзе калектыў спыніў сваё існаванне. За гады сваёй дзейнасці склад неаднаразова мяняўся.
Упершыню пасля доўгага перапынку «Чараўніцы» сабраліся і выступілі ў 2011 годзе, на сольным канцэрце Надзеі Мікуліч. З гэтага моманту было вырашана аднавіць творчую дзейнасць. Сёння калектыў запісвае новыя песні, выступае з канцэртамі, здымае відэакліпы.
З ансамблем супрацоўнічалі такія вядомыя кампазітары, як Юрый Семяняка, Ігар Лучанок, Эдуард Ханок, Уладзімір Мулявін, Яўген Глебаў, Алег Елісеенкаў. Фірмай «Мелодыя» было выпушчана некалькі грампласцінак.
Склад
правіцьБягучы склад
правіць- Людміла Навумовіч, вакал, дырэктар (з 1980)
- Вольга Макушынская, вакал, музычны кіраўнік (з 1986)
- Паліна Базылева, вакал (з 2012)
- Ганна Церахава, саксафон (з 2012)
- Людміла Пасмурцава, труба, шэйкер, мастацкі кіраўнік (з 1980)
- Святлана Рагула, саксафон (з 1986)
Дыскаграфія
правіцьФірмай Мелодыя было выпушчана некалькі грампласцінак:
- Першы бок:
- Я зачарована табой (У. Буднік — У. Някляеў)
- Не за вочы чорныя (Ю. Семяняка — А. Русак)
- Ты ўспомні ўсё (І. Лучанок — А. Куляшоў)
- Я чакаю цябе (У. Буднік — В. Пятроў)
- Другі бок:
- Ручаёчак, ручаёк (Б. Фёдараў — Н. Тулупова)
- Я не магу пра Вас забыцца (І. Лучанок — П. Броўка)
- Пацалунак (І. Лучанок — У. Карызна)
- На новае лета (беларуская нар. песня)
- Удзень, уночы (Б. Ульвеус, Б. Андэрсан — рускі тэкст В.Жукава)
- 1982, фірма «Мелодыя», Ленінградскі завод, С62-18751-004, працягласць: 00:12:42 (міньён)
- Першы бок:
- Музыка (Э. Зарыцкі — У. Карызна, апрацоўка А. Бурнштейна)
- Неделька (руская народная песня, апрацоўка А. Архіпава)
- Такі сон (Э.Зарыцкі — Д.Бядуля)
- Пах чабаровы (У. Буднік — К. Кірыенка)
Зноскі
Літаратура
правіць- Д.П. «ЧАРАЎНІЦЫ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 329–330. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.