Аркадзь Ісакавіч Райкін
савецкі артыст эстрады
Аркадзь Ісакавіч Райкін (24 кастрычніка 1911, Рыга — 17 снежня 1987) — савецкі артыст эстрады. Народны артыст СССР (1968). Герой Сацыялістычнай Працы (1981).
Аркадзь Ісакавіч Райкін | |
---|---|
лат.: Arkādijs Raikins руск.: Аркадий Исаакович Райкин | |
![]() 90-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Ісаакавіча Райкіна (1911—1987). | |
Дата нараджэння | 11 (24) кастрычніка 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 1987[2][3] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ruth Raykina-Ioffe[d] |
Дзеці | Канстанцін Аркадзевіч Райкін і Кацярына Аркадзеўна Райкіна[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, канферансье, тэатральны рэжысёр, комік, гумарыст |
Гады актыўнасці | з 1935 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0707430 |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Скончыў Ленінградскі інстытут сцэнічных мастацтваў у 1935 годзе. Працаваў у ленінградскім Тэатры працоўнай моладзі, маскоўскім тэатры імя Ленінскага камсамола, адначасова выступаў на эстрадзе (канферанс, інтэрмедыі). З 1939 года артыст, з 1942 года мастацкі кіраўнік Ленінградскага тэатра эстрады і мініяцюр (з 1948 года Тэатр мініяцюр); у 1983 годзе на аснове трупы гэтага тэатра створаны Тэатр мініяцюр пад кіраўніцтвам Райкіна ў Маскве (з 1987 тэатр «Сатырыкон»). Выступаў з маналогамі, куплетамі, лірычнымі эпізодамі.
Зноскі
- ↑ Райкин Аркадий Исаакович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Arkady Isaakovich Raikin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).