Зміцер Альбертавіч Падбярэзскі

Зміцер Альбертавіч Падбярэзскі[2] або Дзмітрый Альбертавіч Падбярэзскі[1] (нар. 1952, Мінск) — беларускі музычны журналіст і крытык, пісьменнік і тэлевядучы[3][4][5].

Зміцер Альбертавіч Падбярэзскі
бел.: Зміцер Альбертавіч Падбярэзскі, бел.: Дзмітрый Альбертавіч Падбярэзскі
Род дзейнасці музычны журналіст, музычны крытык[1], пісьменнік, телевядучы
Дата нараджэння 1952
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. Выпускнік філалагічнага факультэта БДУ 1974 года[6]. Па заканчэнні ўніверсітэта адпрацоўваў два гады настаўнікам, потым быў адміністратарам аб’яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм»[6][7].

У 1980-х гадах займаў пасаду старшыні мінскага клуба аматараў джаза[7]. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года[8][7], Беларускай асацыяцыі журналістаў з 1998 года[7]. З 2011 года адзін з кіраўнікоў лэйбла «Dzida Music»[9].

Член журы конкурсных частак польскіх музычных фестываляў «Noc bluesowa» ў 2000—2005 гадах, «Басовішча» ў 2006—2007 гадах[7], беларускага «Cover King» у 2014 годзе[10].

Вядомы па працы ў выданнях: сайт «Experty.by»[11], «Белорусская деловая газета», «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода», часопіс «Мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара з 2014 года)[12][13]. Пісаў на музычную тэматыку з сярэдзіны 1970-х гадоў для «Знамени юности», «Рабочей смены  (руск.)», «Літаратуры і мастацтва», «Беларусі», «Нашай Нiвы», «Маладосці», «Тузін Гітоў», «Клуба и художественной самодеятельности», «Jazz-квадрата», «Melodie  (чэшск.)», «Jazz Forum  (польск.)» і іншых газет, часопісаў і сайтаў[14][7].

У 1970—1980-х гадах на «Беларусь 1» вёў перадачы «Сустрэнемся пасля адзінаццаці», «Тэледыскатэка»[15][7].

У 1990-х гадах вёў перадачу «Музыка тоўстых» на радыё «Беларуская маладзёжная» і яе правапераемніцы «Радыё 101,2» да іх закрыцця ўладамі[16][7]. У 2000-х вёў перадачы «Мэлёдыя дня» і «Па-за тактам» на радыё «Свабода»[7].

З’яўляецца аўтарам «Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі[d]»[17][18], праца над якой вялася на працягу больш за шэсць год[19]. Першая прэзентацыя выдання прайшла 2 чэрвеня 2008 года ў мінскім клубе «Графіці»[20][21]. Пасля фаліянт быў прэзентаваны на «Славянскім базары» ў Віцебску ў 2009 годзе[22].

Кнігі правіць

  • «Уверцюра: апавяданні і аповесць» (выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1990)[23][24]
  • «Музыка: вопыт, праблемы, рэклама, інфармацыя» (выдавецтва Музычнага таварыства БССР, 1989; рэдактар)
  • «Сола на саксафоне»
  • «Запретная музыка с 30-х годов: толковый словарь терминологии популярной музыки» (1994)
  • «Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музыкальный словарь русско-белорусский» (выдавецтва «Беларуская навука», 1999; суаўтар)
  • «Саксафон Чынгісхана: апавяданні, аповесці, раман» (выдавецтва «БТН-Информ», 2000)[25][26]
  • «Белорусский ежегодник, 2006: сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь в 2006 году» (выдавецтва Вільнюскага ўніверсітэта, 2007; суаўтар)
  • «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» (выдавецтва «Зміцер Колас», 2008)[27][28]
  • «Брыдкія аповеды» (выдавецтва «Каўчэг», 2015)[29]

Ацэнкі правіць

Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў», падчас інтэрв’ю з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Падбярэзскага да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»[30].

Вікторыя Папова, журналістка «СБ. Беларусь сегодня», па выніках прэзентацыі кнігі «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» ў 2008 годзе высока ацаніла намаганні аўтара: «Пра адсутнасць шоу-бізнэсу ў краіне мы можам „гугнявіць“ гадамі, але вось скласці даведнік артыстаў у абалонцы „Энциклопедии белорусской популярной музыки“ змог толькі адзін — Зміцер Падбярэзскі»[31]. Высокую ацэнку выданню далі і прадстаўнікі рок-істэблішменту: Аляксандр Кулінковіч, франтмен гурта «Neuro Dubel», адзначыў, што аўтар прарабіў вялікую і вельмі патрэбную працу як для артыстаў, так і для прыхільнікаў («Такія выданні вельмі патрэбныя і вельмі карысныя. І іх павінна быць шмат»), Юрый Цыбін, арганізатар цырымоніі «Рок-каранацыя», пахваліў зборнік: «Менавіта такія выданні Беларусі вельмі патрэбныя. Не было яшчэ, каб у гэтай сферы нешта такое фундаментальнае рабілася. Гэта вельмі саліднае выданне»[32][33].

У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Змітра Падбярэзскага, бо той «варта піша пра музыку»[34].

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае двух сыноў[14].

Зноскі правіць

  1. а б Марціновіч, Алесь Шматпрофільна — якасна // Маладосць : часопіс. — 2010. — № 8 (681). — С. 109. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020.
  2. Нікалаеў, Дзмітрый «Грыфаманія». Свята гітарнай музыкі // Бярозка : часопіс. — 2011. — № 6 (1000). — С. 62. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020.
  3. Жбанаў, Аляксандр. Дзмітрый Падбярэзскі: нам ёсць што паказаць Еўропе . Sputnik (5 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2020. Праверана 15 лютага 2020.
  4. Падбярэзскі: нашым музыкам дастаткова 2-3 карпаратываў у месяц . Sputnik (13 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  5. Зміцер Падбярэзскі: «Дабрачыннасць — паказчык развітасці грамадства» . Будзьма беларусамі! (15 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  6. а б Логуновская, Евгения; Зеленко, Денис. Дзмітрый Падбярэзскі: «Мне прапаноўвалі застацца ў вёсцы, трапіць у райкам партыі, але на халеру мне гэта?» . Ultra-music.com (27 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  7. а б в г д е ё ж з Дмитрий Подберезский (штатный эксперт, 2008-2013) (руск.). Experty.by (14 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  8. Падбярэзскі Дзмітрый Альбертавіч . Саюз беларускіх пісьменнікаў. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2019. Праверана 5 сакавіка 2020.
  9. Дзмітрый Падбярэзскі: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2017 год (+аўдыё) . Experty.by (24 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  10. Финал конкурса Cover King будет посвящен "Песнярам" (руск.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (4 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  11. Experty.by назавуць лепшы інструментальны альбом . generation.by (29 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  12. Зьміцер Падбярэскі: У Смолавай не было ні каліва арыгінальнасьці . Наша Ніва (20 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  13. Ракіцкі, Вячаслаў. Зьміцер Падбярэскі: Менск можна назваць эўрапейскім горадам музыкі . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (16 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  14. а б Тамковіч, Аляксандр. Дзмітрый Падбярэзскі: Невялічкі помнік я сабе ўжо паставіў . Новы Час (10 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  15. Курс, Сьвятлана Зьміцер Падбярэскі: Сустрэнемся пасьля адзінаццаці // Наша Ніва : газета. — 2002. — 13 верасня — № 34 (296). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020.
  16. Мінскевіч, Серж. Радыё 101 і 2, Гарадскі канал . TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2005. Праверана 3 красавіка 2020.
  17. Дубавец, Адэля; Зеньковiч, Таццяна. Зміцер Падбярэзскі: Лявон Вольскі на пытанні анкеты адказваў паўтары гады . БелаПАН (3 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  18. Кузьміч, Воля; Сідун, Юра. Беларускі шоў-бізнэс на 368 старонках унікальнай «Энцыкляпэдыі беларускай папулярнай музыкі» . generation.by (3 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  19. Урбанович, Ирина. Чтобы помнили (руск.). Экспресс Новости (9 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2013. Праверана 29 красавіка 2021.
  20. У мінскім клубе "Графіці" прайшла прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Падбярэзскага "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі" . БелаПАН (3 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  21. Звягина, Зина. Дмитрий Подберезский: Людей знают по именам, а не по званиям (руск.). БелаПАН (3 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  22. Курило, Диана. Первая энциклопедия белорусского шоу-бизнеса презентована на «Славянском базаре» (руск.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва. СТБ (14 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2017. Праверана 5 красавіка 2020.
  23. Лукашук, Зміцер. Падбярэзскі: Аўтар мусіць зацікавіць чытача хоць з дапамогай гвалтоўнага піяру! . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  24. Лукашук, Змитер. Подберезский: Автор должен заинтересовать хоть с помощью насильного пиара! (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  25. Золотов, С. Подберезский, Дмитрий :: Саксафон Чынгiсхана (книга)(руск.) // Музыкальная газета : газета. — 2001. — № 6. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2020.
  26. Аускерн, Леонид Дзмiтрый Падбярэзскi - Саксафон Чынгiсхана(руск.) // Jazz-Квадрат : часопіс. — 2002. — № 5. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020.
  27. 2 июня будет презентована «Энцыклапедыя Беларускай Папулярнай Музыкi» (руск.). БелаПАН (28 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  28. Ракіцкі, Вячаслаў. Беларускі шоў-бізнэс мае сваю энцыклапедыю . Беларуская служба Радыё «Свабода». TUT.BY (20 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  29. Будкін, Сяргей; Гардзейчык, Вольга. Кніга «Брыдкіх аповедаў» Дзмітрыя Падбярэзскага . Белсат (20 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  30. Самусик, Ольга. «Тузін гітоў» :: Первый сборник -- первая ласточка? (руск.). Музыкальная газета (2005). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
  31. Попова, Виктория; Елисеев, Дмитрий. «Энциклапудия» попсы (руск.). СБ. Беларусь сегодня (10 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  32. Еўрарадыё. Беларускія музыкі патрапілі ў энцыклапедыю . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  33. Euroradio. Belarusian musicians find themselves in encyclopedia (англ.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  34. Боярович, Дмитрий; Хацкевич, Елена. Павел Свярдлоў: «Чалавек бы патраціў грошы на хлеб, а яго прымушаюць купіць квіток на канцэрт Дарафеевай» . Ultra-music.com (4 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.

Спасылкі правіць