Огржэ
рака ў Чэхіі і Германіі, прыток Эльбы
Огржэ (чэшск.: Ohře, ⓘ, ням.: Eger) — рака ў Баварыі і Чэхіі.
Огржэ | |
---|---|
чэшск. Ohře, ням. Eger | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 291 км |
Басейн | 5 614 км² |
Расход вады | 38 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Фіхтэль |
• Каардынаты | 50°04′28″ пн. ш. 11°49′33″ у. д.HGЯO |
Вусце | Эльба |
• Месцазнаходжанне | ля горада Літамержыцы |
• Каардынаты | 50°31′43″ пн. ш. 14°08′09″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Эльба → Паўночнае мора |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рака пачынаецца ля Фіхтэльгебіргэ, цячэ па левым боку Эльбы і ўпадае ў яе ля горада Літамержыцы (Litomerice), каля 50 км на поўнач ад Прагі. Даўжыня ракі — 291 км.
Самы вялікі горад у верхнім цячэнні — Хеб (Cheb), каля баварскай мяжы. Наступныя 100 км Огржэ цячэ на поўдзень ад Рудных гор ва ўсходнім кірунку; 40 км за горадам Хеб яна цячэ па Карлавых Варах, вядомаму яшчэ з часоў аўстра-венгерскай манархіі курорту. У раёне Рудных гор на Огржэ размешчана вадасховішча Нехраніцы.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Огржэ
- Карта