Оле Клінт-Енсэн
Оле Клінт-Енсэн, (31 сакавіка 1918, Нествед — 13 чэрвеня 1980, Орхус) — дацкі археолаг, прафесар, доктар філасофіі.
Оле Клінт-Енсэн | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1918[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 1980[1][2] (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў дацкім горадзе Нестведзе ў 1918 годзе, пераехаў у дзяцінстве з бацькамі на востраў Борнхальм, дзе ў 1936 годзе пачаў вучыцца ў мясцовай гімназіі. У 1936—1944 гадах ён вучыўся археалогіі ў Ёханеса Брондстэда і Кнуда Фрыса Ёхансена на кафедры археалогіі ва ўніверсітэце Капенгагена. У студэнцкія гады прымаў удзел у раскопках у Барэмосэ. У 1950 годзе апублікаваў сваю доктарскую дысертацыю «Замежныя ўплывы у Даніі ранняга жалезнага веку», як XX том часопіса «Acta Archaeologica». Дысертацыя (абараніўся 14 снежня 1950 года) вызвала вялікі міжнародны рэзананс, як і многія яго пазнейшыя творы.
Клінт-Енсэн пачаў сваю кар’еру ў Нацыянальным музеі ў Капенгагене, але ў 1960 годзе замяніў свайго старэйшага сябра і калегу, П. В. Глоба на пасадзе прафесара кафедры ў нядаўна заснаваным археалагічным інстытуце пры Універсітэце Орхуса.
У 1966 Клінт-Енсэн быў абраны генеральным сакратаром «Міжнароднага саюза дагістарычных і протагістарычных навук(англ.) бел.».
Клінт-Енсэн загінуў у ДТЗ за дзень да пачатку сваёй працы ў якасці прафесара і дырэктара музея дагістарычнай Даніі. Наступнае ўскрыццё паказала, што ён быў у нецвярозым стане за рулём, калі адбылася аварыя.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France Ole Klindt-Jensen // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ 2,0 2,1 Ole Klindt-Jensen // Dansk Biografisk Leksikon / пад рэд. C. F. Bricka
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
ЛітаратураПравіць
- Ole Klindt-Jensen — en bibliografi 1935—1982, Brigit M. Rasmussen, Hikuin 10, pp. 7–14, 1984.
- Mindeord om Ole Klindt-Jensen, Søren H. Andersen, Hikuin 10, pp. 15–16, 1984.
- Ole Klindt-Jensen, Peder Mortensen, Kuml 1980, pp. 229–231.
- Halvtreds års Forhistorisk Arkæologi ved Aarhus Universitet 1949—1999, Henrik Thrane i Thrane & Andersen red. Århus Arkæologi, pp. 7–51, Aarhus 2000.