Петэр Вільгельм Глоб
Петэр Вільгельм Глоб, таксама вядомы як П. В. Глоб (20 лютага 1911 — 20 ліпеня 1985) — дацкі археолаг, працаваў генеральным дырэктарам Музея старажытнасцей Даніі і быў таксама дырэктарам Нацыянальнага музея ў Капенгагене.
Петэр Вільгельм Глоб | |
---|---|
дацк.: Peter Glob | |
Дата нараджэння | 20 лютага 1911[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 1985[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ёханэс Глоб[d] |
Дзеці | Лотэ Глоб[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Прэміі |
Прэмія Сёрэна Гюлендала[d] (1966) Den faglitterære pris[d] (1974) |
Узнагароды |
Біяграфія і навуковая дзейнасць
правіцьНабыў вядомасць дзякуючы даследаванням дацкіх балотных людзей, такіх як чалавек з Толунда і чалавек з Гробала — муміфікаваных парэшткаў людзей жалезнага і бронзавага вякоў, знойдзеных захаванымі ў тарфяніках. Сярод яго прац па антрапалогіі вылучаюцца наступныя публікацыі:
- The Bog People: Iron Age Man Preserved;
- Denmark: An Archaeological History from the Stone Age to the Vikings;
- Mound People: Danish Bronze-Age Man Preserved.
Ён быў сузаснавальнікам Скандынаўскага інстытута параўнальнага вандалізму, інстытута, які вывучае гісторыю графіці. Глоб быў сынам дацкага мастака Ёханэса Глоба і бацькам дацкай мастачкі-кераміста Лотэ Глоб і мастака Андэрса Глоба. Яго найбольш вядомым даследаваннем быў Толундскі чалавек.
Глоб таксама цікавіўся археалогіяй Блізкага Усходу і кіраваў некалькімі навуковымі экспедыцыямі туды. Яны былі апісаны як адны з найбуйнейшых навуковых трансгранічных экспедыцыі з Даніі за ўвесь час існавання дацкай археалогіі[3].
Выбраная бібліяграфія
правіць- Mosefolket — Jernalderens mennesker bevaret i 2000 år, Gyldendal, 1965
- The Bog People: Iron-Age Man Preserved, у перакладзе з дацкай Руперта Брус-Мітфарда. Faber and Faber, 1969, 304 pg (New York Review Books, 2004).
- Denmark: An Archaeological History from the Stone Age to the Vikings, Cornell University Press, 1971, 351 pg, ISBN 0-8014-0641-2
- Danish Prehistoric Monuments, Faber and Faber, 1971, 351, ISBN 0-8014-0641-2
Два папярэднія кніжныя выданні з’яўляюцца вытворнымі ад адной і той жа зыходнай кнігі, напісанай у Даніі: Danske Oltidsminder, якую лепей перакласці як Помнікі Старажытнай Даніі. Гл. American Anthropologist, Volume 75, Issue 6, page 1940.
- Mound People: Danish Bronze-Age Man Preserved, Cornell University Press, 1974, 184 pg, ISBN 978-0-8014-0800-7
- Danefæ. Til Hendes Majestaet Dronning Margrethe II, 16 April 1980.
Зноскі
- ↑ а б P.V. Glob // Dansk Biografisk Lexikon
- ↑ а б в г д е ё ж з Dansk Biografisk Leksikon, 3. udgave — 3 — 1984. Праверана 24 жніўня 2022.
- ↑ Flemming Højlund (1999). Glob og Paradisets have. De danske ekspeditioner til Den Arabiske Golf(дацк.). Moesgård Museum. ISBN 87-87334-32-1. Архівавана з арыгінала 24 верасня 2015. Праверана 5 кастрычніка 2014. Translated to English by Peter Crabb («Glob and the Garden of Eden») and Arabic by Mohammed Bander («Ghūlub wa-jannat al-firdaws»).
Літаратура
правіць- Flemming Højlund (1999): Glob and the Garden of Eden: the Danish expeditions to the Arabian Gulf, Moesgård Museum , trsl. by Peter Crabb.