Омбудсман

(Пасля перасылкі з Омбудсмен)

О́мбудсман (ад шведск.: ombudsman — прадстаўнік чыіх-небудзь інтарэсаў) — спецыяльна выбраная або прызначаная службовая асоба ў шэрагу краін для кантролю за захаваннем правоў чалавека рознымі адміністрацыйнымі органамі. Выбіраецца або прызначаецца як службовая асоба парламентам, кіраўніком дзяржавы або ўрадам. У некаторых краінах гэтыя функцыі выконваюць прыватныя асобы і аб’яднанні.

У адрозненне ад пракуратуры омбудсман ажыццяўляе кантроль і вядзе расследаванне з пункту гледжання законнасці, эфектыўнасці, мэтазгоднасці, добрасумленнасці, справядлівасці. Дзейнічае і па скаргах грамадзян і па ўласнай ініцыятыве.

Такіх службовых асоб называюць: уласна омбудсман — у скандынаўскіх краінах; народны абаронца ў Іспаніі і Калумбіі; пасрэднік — у Францыі; адвакат народа — у Румыніі; упаўнаважаны па правах чалавека — у Расіі.

Вынікі сваёй дзейнасці омбудсман паведамляе парламенту або органу, які яго ўпаўнаважыў для прыняцця адпаведных мер і аднаўлення парушаных правоў.

Літаратура правіць