Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!»
Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» — узнагарода зацверджаная Прэзідэнтам БЦР Радаславам Астроўскім.
Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Тып | ордэн |
Каму ўручаецца | беларусам-прыхільнікам БЦР |
Падставы ўзнагароджання | Самаахвярная нацыянальна-грамадская праца |
Дата заснавання | 10 кастрычніка 1976 года |
Статус | не ўручаецца |
ГісторыяПравіць
10 кастрычніка (паводле Мазырэца 10-14 кастрычніка) 1976 года Радаслаў Астроўскі (за тыдзень да сваёй смерці) зацвердзіў тры ўзнагароды БКА. Першай з іх, паводле парадку пераліку, быў Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!».
Усе тыя ўзнагароды выкарыстоўваліся для ганаравання беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады на эміграцыі. Разам з тымі медалямі выдаваліся дыпломы. Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» прызначаўся для ганаравання за самаахвярную нацыянальна-грамадскую працу
АпісаннеПравіць
Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» меў бел-чырвона-белую стужку, выяву Пагоні ў цэнтры і словы «Жыве Беларусь!» па коле зверху, а ўнізе дзве скрыжаваныя лаўровыя галінкі. На адваротным боку знаходзіўся надпіс: «БЦР 27.6.1944» (у гэты дзень адбыўся Другі ўсебеларускі з’езд). Ордэн вырабляўся з серабра.
ЦікавінкіПравіць
- Паасобнік Ордэна «Пагоні — Жыве Беларусь!» захоўваецца ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва.