Оскар Пітрас
Оскар Франклін Пітрас (англ.: Oscar Franklin Peatross; 2 сакавіка 1916 — 26 мая 1993) — генерал-маёр Корпуса марской пяхоты ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў[1][2].
Оскар Пітрас | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1993 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | ЗША |
Род войскаў | Корпус марской пяхоты ЗША |
Гады службы | 1940–1971 |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны |
Другая сусветная вайна, Карэйская вайна, Вайна ў В’етнаме |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 2 сакавіка 1916 года ў Ролі, Паўночная Караліна. У 1934-м скончыў сярэднюю школу, а ў 1939 — Дзяржаўны каледж Паўночнай Караліны са ступенню бакалаўра. 6 лістапада 1940 году, дзякуючы ўніверсітэцкай адукацыі, быў адабраны ў школу кандыдатаў у афіцэры на базе марской пяхоты. Пасля заканчэння вучобы ў 1941 годзе атрымаў званне малодшага лейтэнанта і накіраваны на службу ў 2-ю дывізію марской пяхоты.
У жніўні 1942-га прыняў удзел у рэйдзе на востраў Макін[3], а неўзабаве і ў бітве за Гуадалканал. У лістападзе—снежні 1943 года абараняў мыс Таракіна[4]. У лютым 1945 года прыняў удзел у бітве за Івадзіму. Пасля капітуляцыі Японіі 2 верасня служыў там пры акупацыйных сілах[5].
Падчас Карэйскай вайны прызначаны камандзірам 2-га батальёна 5-га палка 1-й дывізіі марской пяхоты.
У сакавіку 1964 гады стаў камандзірам 7-га палка марской пяхоты. Са сваім падраздзяленнем у 1965 годзе адправіўся ў Паўднёвы В’етнам, дзе ўдзельнічаў у аперацыях «Зорнае святло», «Пірання», «Юта» і «Тэхас» супраць сіл В’етконга[6][7].
18 кастрычніка 1968 года прысвоена званне генерал-маёра, а праз месяц быў адпраўлены ў рэкруцкі пункт марской пяхоты ў Пэрыс-Айлэндзе, штат Паўднёвая Караліна, уступіўшы на пасаду кіраўніка цэнтра. Тут служыў да сваёй адстаўкі ў маі 1971 года.
Памёр 26 мая 1993 года пасля працяглай хваробы ў горадзе Бофарт, Паўднёвая Караліна, і быў пахаваны на Нацыянальным могілках ветэранаў.
Зноскі
- ↑ Fortitudine 23, Part 1 . marines.mil. Marines Websites. Праверана June 29, 2018.
- ↑ Oscar F. Peatross Papers – USMC Military History Division(недаступная спасылка). USMC Military History Division. Архівавана з першакрыніцы August 1, 2013. Праверана June 29, 2018.
- ↑ p. 87 Bufalo, Andrew Anthony Hard Corps -Legends of the Corps S&B Publishing, 10/11/2004
- ↑ US Marine Corps in World War II – HyperWar (Bougainville) . ibiblio.org. HyperWar Websites. Праверана 26 December 2017.
- ↑ US Marine Corps in World War II – HyperWar (Iwo Jima) . ibiblio.org. HyperWar Websites. Праверана 26 December 2017.
- ↑ U.S. Marines in Vietnam: The landing and the build up – 1965 . USMC Military History Division. Праверана February 10, 2018.
- ↑ U.S. Marines in Vietnam: An Expanding War 1966 . USMC Military History Division. Праверана June 29, 2018.
Літаратура
правіць- Peatross, Oscar F. Bless 'em All: The Raider Marines of World War II ; REVIEW PUBLISHING COMPANY (1995).