Пабеда (Мсціслаўскі раён)
Пабе́да[1] (трансліт.: Pabieda, руск.: Победа), да 1947 года Сапалава — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Вёска
Пабеда
| ||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмешчана за 20 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, за 81 км ад Магілёва, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша—Сураж. Рэльеф раўнінны. На поўначы цячэ рака Альхоўка (прыток ракі Белая Натапа), а на паўднёвым усходзе з ёю злучаны меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі на мясцовай дарозе і далей па шашы Мсціслаў—Магілёў.
Гісторыя
правіцьУ 1667 г. сяло Сапалава ў Мсціслаўскім ваяводстве, шляхецкая ўласнасць, якая была знішчана ў вайну 1654—1667 гадоў. У 1880-я гады апроч земляробства частка жыхароў займалася сталярным промыслам. У 1897 годзе Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе паблізу вёскі быў аднайменны маёнтак, які належаў Дубягу.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г., арганізаваны калгас «Чырвоны дзень», абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Працавала ваўначоска. У 1940 годзе да вёскі далучана в. Шапялі.
У Вялікую Айчыннаю вайну ад 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Мазалаўскага сельсавета[2].
У 1999 г. у складзе саўгаса імя Тэльмана.
Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».
Насельніцтва
правіць- 1880 год — 30 двароў, 184 жыхары
- 1897 год — 14 двароў, 74 жыхары
- 1909 год — 14 двароў, 67 жыхароў; у маёнтку — 2 двары, 18 жыхароў
- 2007 год-18 двароў, 28 жыхароў
- 2016 год- 7 двароў, 9 жыхароў
Галерэя
правіць-
Дарога ў вёску Пабеда
-
Від
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сапа́лава, н.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пабеда (Мсціслаўскі раён)