Белая Натапа
Белая Натапа — рака ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Чорная Натапа (на правабярэжжы Сажа ў басейне Дняпра).
Белая Натапа | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 50 км |
Басейн | 235 км² |
Расход вады | 1,3 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | а 1,2 км на ўсход ад вёскі Багацькаўка |
• Каардынаты | 54°07′24,30″ пн. ш. 31°27′01,70″ у. д.HGЯO |
Вусце | Чорная Натапа |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Кашаны |
• Вышыня | 149,1[1] м |
• Каардынаты | 53°52′03,90″ пн. ш. 31°41′40,90″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Чорная Натапа → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Мсціслаўскі раён |
— выток, — вусце |
Назва
правіцьУ гэтай мясціне абапал Сажа назвы Белая Натапа і Чорная Натапа адлюстроўваюць асаблівасць называння суседніх рэк або ракі з яе прытокам. Перад Рослаўлем у раку Асцёр (левы прыток Сажа) адна за другой уцякаюць Белая Рыдага і Чорная Рыдага (< Rūdaga «Рудая (рака)»[2]). Ніжэй па цячэнні Астра прыток Белая Немка ўцякае ў раку Немку (найверагодней раней Чорная Немка).
Таксама, у раку Сожанку (цячэ паралельна ніжняму цячэнню ракі Асцёр) адна за другой уцякаюць Чорная Натапа і Крапіўна (з другога, левага боку Сажа ад Чорнай Натапы і Белай Натапы).
Назва Натапа (< *Nat-ap-) балцкага паходжання, складаецца з дзвюх асноў. Першая аснова звязаная з прускім *nātis, латышскім natre, natra, літоўскім noterė, notra «крапіва»[3].
Назва Крапіўна на сожскім левабярэжжы — найімаверней пераклад ранейшай назвы «(Белая) Натапа».
Другая аснова ў назвах Натапа звязаная з прускім api «рака», літоўскім upė. Яна ж у такіх двухасноўных балцкіх гідронімах на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі, як Няропля «Глыбокая рака», Каспля «Камарыная рака» (на Верхнім Падзвінні), Жукопа «Рыбная рака» (у вярхах Волгі). Таксама і ў аднаасноўных гідронімах Упа (прыток Акі), Вопь (прыток Дняпра), Упінка (прыток Сажа каля Хіславічаў), якія значаць «Рака» або «Паўнаводная».
Назва Натапа значыць «Крапіўная рака». Тапанімічны комплекс «Белая Натапа — Чорная Натапа» паўтараўся паабапал цячэння Сажа.
Гідраграфія
правіцьДаўжыня 50 км. Плошча вадазбору 235 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км.
Пачынаецца за 1,2 км на ўсход ад вёскі Багацькаўка, вусце каля вёскі Кашаны. Прытокі — Альхоўка, Дамалка, невялікія ручаі і канавы (Дзедавец інш.).
Даліна складаная, у прырэчышчавай частцы скрынкападобная. Абалона вузкая. Рэчышча звілістае, у вярхоўі на 20,5 км і ў сярэдняй плыні на 2,9 км каналізаванае; шырыня ў вярхоўі 3—5 м, ніжэй вёскі Лапаціна 10—12 м. Берагі абрывістыя, вышынёй 2—3 м.
На рацэ вёскі Падсолтава, Мазалава, Новае Сяло, Лапаціна, Добрае.
У рацэ водзяцца шчупак звычайны, плотка, акунь, пячкур і іншыя віды рыб.
Крыніцы
правіць- ↑ Ліст карты N-35-76. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Архівавана 2 мая 2013.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 157, 205.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 171, 197.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 14, 20. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі
правіць- Ліст карты N-35-76. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Архівавана 1 мая 2013.
- Ліст карты N-35-76. Выданне 1982 г. Архівавана 2 мая 2013.
- Шарухо И. Н. География Могилёвской области: Пособие / Г. Ридевский, В. Хомяков, И. Шарухо и др.; под ред. И. Н. Шарухо. — Могилёв: МГУ им. А. А. Кулешова, 2007. — 328с. Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)