Падсолтава
Падсо́лтава[1] (трансліт.: Padsoltava, руск.: Подсолтово) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Падсолтаўскага сельсавета і калгаса «Савецкая Беларусь».
Аграгарадок
Падсолтава
|
Знаходзіцца 22 кіламетры на паўночны захад ад горада Мсціслаў, за 117 кіламетраў ад Магілёва, на рацэ Белая Натапа.
Гісторыя
правіцьУ 1897 годзе сяло, 4 двары, 13 жыхароў, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. Дзейнічалі царква і царкоўнапрыходская школа. Штогод 9 мая і 20 ліпеня праводзіліся таржкі. Побач быў фальварк — 1 двор, 8 жыхароў, ветраны млын, кузня і карчма. У 1909 годзе 20 двароў, 104 жыхара, працавалі кузня, млын, мелася мелася казённая вінная лаўка.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. Была адкрыта працоўная школа першай ступені, у якой у 1926 года было 124 вучні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Сталінскі заклік», у 1932 г. ён аб'ядноўваў 34 гаспадаркі, меў 240 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва
правіць- 314 жыхароў, 108 двароў (2000)
Інфраструктура
правіць- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх