Павел Анатолевіч Трубчык

Павел Анатолевіч Трубчык (нар. 23 верасня 1978, в. Атраднае, Любанскі раён) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2013), дацэнт (2016)[1].

Павел Анатолевіч Трубчык
Дата нараджэння 23 верасня 1978(1978-09-23) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 23 верасня 1978 года ў в. Атраднае Любанскага раёна. Член Беларускага таварыства «Веды»[1].

Скончыў у 2000 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», у 2001 годзе магістратуру, у 2004 годзе аспірантуру[1]. З 2017 па 2022 год праходзіў навучанне ў дактарантуры па спецыяльнасці «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання»[2].

З 2004 года выкладае на кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка[1]. У 2016 годзе прысвоена навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя»[2]. У 2011—2016 — намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце[1].

З 2021 года старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі канца XVIII — пачатку ХХ стагоддзяў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 2022 года вучоны сакратар, з лістапада 2022 г. намеснік дырэктара па навуковай працы[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі (канец 19 — пачатак 20 ст.); гістарыяграфія гісторыі Беларусі другой паловы ХІХ–ХХІ ст[2].

Зноскі

Спасылкі правіць