Павел Андрэевіч Прышывалка

беларускі футбаліст

Павел Прышывалка (нар. 25 ліпеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Футбол
Павел Прышывалка
Поўнае імя Павел Андрэевіч Прышывалка
Нарадзіўся 25 ліпеня 1999(1999-07-25)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 81 кг[1]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 37
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2022 Беларусь Мінск 39 (-67)
2023 Беларусь Цэнтр футбола (Брэст) 18 (-9)
2024— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 красавіка 2023.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба «Мінск», дзе пачаў займацца футболам у 8 гадоў. З 2016 года пачаў выступаць за дубль «Мінска», на наступны год замацаваўся ў дублі і стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2]. У 2018 годзе гуляў за клуб у Юніёрскай лізе УЕФА, з 2019 года стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе ў якасці рэзервовага брамніка.

5 верасня 2020 года дэбютаваў у асноўным складзе «Мінска» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Астраўца» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 28 лістапада 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы з салігорскім «Шахцёрам» (2:4). У сезоне 2021 стаў асноўным брамнікам каманды.

У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[3]. У сезоне 2022 быў другім брамнікам спачатку пасля Аляксея Казлова, з лета пасля Ягора Генералава, а з верасня, калі Генералаў атрымаў траўму, замацаваўся ў аснове. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[4].

У сакавіку 2023 года далучыўся да брэсцкага «Цэнтра футбола»[5]. У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Мінск   8 −2
2017 дубль Мінск   14 −10
2018 дубль Мінск   16 −19
2019 дубль Мінск   21 −17
2020 Д1 Мінск   1 −4
2021 Д1 Мінск   26 −48
2022 Д1 Мінск   12 −15
2023 Д3 Цэнтр футбола   18 −9

Крыніцы правіць

  1. а б в https://fcminsk.by/player/pavel-prishivalko/
  2. Футбол. Павел Пришивалко продлил контракт с "Минском" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2022.
  3. "Минск" продлил контракт с Пришивалко (руск.). football.by (10 студзеня 2022). Праверана 15 студзеня 2024.
  4. Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  5. Плюс "Волат", "Торпеда", "Ореса", "Ошмяны" и компания. Минус Кировск, Ветка и "Узда". Все команды второй лиги (руск.). football.by (29 сакавіка 2023). Праверана 15 студзеня 2024.
  6. "Торпедо-БелАЗ" подписал голкипера Павла Пришивалко (руск.). football.by (13 студзеня 2024). Праверана 15 студзеня 2024.