Павел Паўлавіч Урбановіч

Павел Паўлавіч Урбановіч (нар. 1 студзеня 1955, в. Тоўсцікі, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне вылічальнай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995).

Павел Паўлавіч Урбановіч
Дата нараджэння 1 студзеня 1955(1955-01-01) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Радыётэхніка», 1977; аспірантура, спецыяльнасць «Элементы і ўстройствы вылічальнай тэхнікі», 1983; дактарантура, 1993).

Працаваў у Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1977—1994, кафедра радыёпрыёмных устройстваў, дацэнт), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1994, факультэт інфармацыйных тэхналогій, кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій, прафесар, у 1994—2000 і 2010—2016 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: праблемы пабудовы і выкарыстання адмоваўстойлівых запамінальных і вылічальных устройстваў і сістэм; абарона інфармацыі ў кам’ютарных сетках; метадалогія і сродкі распрацоўкі і методыкі выкарыстання камп’ютарных падручнікаў і трэнажораў у галіне аховы навакольнага асяроддзя.

Узнагароды правіць

Граматы Міністэрства адукацыі (1994, 2010), Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (2004) Рэспублікі Беларусь; нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Структурно-избыточные методы повышения отказоустойчивости полупроводниковых микросхем памяти с группирующимися отказами : диссертация … доктора технических наук : 05.13.05 : защищена 23.05.1993 : утверждена 07.07.1993 / Урбанович Павел Павлович. — Минск, 1992.
  • Руска-беларускі слоўнік па радыёэлектроніцы, вылічальнай тэхніцы і сувязі / П. П. Урбановіч. — Мінск, 1998.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Урбановіч Павел Паўлавіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 251—252.
  • Урбановіч Павел Паўлавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 167.