Падазёркі (возера)
Падазё́ркі — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці (на мяжы з Полацкім раёнам) у басейне ракі Дрыса.
Падазёркі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,6 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,15 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,68 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,25 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,15 км², даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 км. Плошча вадазбору 1,25 км².
Катлавіна возера лопасцевай формы. Схілы катлавіны ад 2—4 да 9 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, у паўночнай частцы зліваюцца са схіламі катлавіны.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)