Падарожжа з Жыгамонтам

беларуская штотыднёвая тэлевізійная праграма
(Пасля перасылкі з Падарожжы дылетанта)

«Падарожжа з Жыгамонтам», раней «Падарожжы дылетанта», «Новыя падарожжы дылетанта» — беларуская штотыднёвая тэлевізійная праграма[ru], якая з’явілася ў 2001 годзе і выходзіла на тэлеканале «ЛАД», затым на «СТБ». Створана некалькі сотняў выпускаў пра гісторыю беларускіх населеных пунктаў. Праект выходзіць у эфіры партала TUT.BY, стваральнік і вядучы — Юрый Жыгамонт. Праграма доўжыцца 26 хвілін, музычная застаўка створана гуртам «Стары Ольса».[1][2][3]

Падарожжа з Жыгамонтам
Жанр дакументальныя фільмы аб падарожжах
Аўтар(ы) Юрый Жыгамонт
Краіна вытворчасці Сцяг Беларусі Беларусь
Мова беларуская
Вытворчасць
Месца здымак Мінск
Працягласць 26 хвіл.
Вяшчанне
Тэлеканал(ы) ЛАД, СТБ, TUT.BY
Фармат выявы HDTV 1080p
Перыяд трансляцыі 2001
Спасылкі
zyhamont.by

Зноскі

  1. Евгений Карпов. Передача с 15-летней историей «Падарожжы дылетанта» больше не будет выходить на телевидении (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (12 красавіка 2016 у 12:51). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2016. Праверана 17 сакавіка 2019.
  2. «Падарожжы дылетанта» будуць выходзіць на TUT.BY. Радыё Свабода (31 студзень 2017, 13:12). Праверана 17 сакавіка 2019.
  3. Программа «Падарожжа дылетанта» ушла с СТВ в интернет (руск.)(недаступная спасылка). CityDog.by (12 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2017. Праверана 17 сакавіка 2019.

Спасылкі Правіць