Дзянісаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Падвялікаўскі сельсавет)

Дзяні́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзянісава.

Дзянісаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзянісава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 30 снежня 2003
Насельніцтва
  • 2 061 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Падвялікаўскі сельсавет у складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Падвялікае. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Слонімскім раёне. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 28 сакавіка 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзянісава, сельсавет перайменаваны ў Дзянісаўскі. Скасаваны 30 снежня 2003 года, тэрыторыя далучана да Казлоўшчынскага пассавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 25 населеных пунктаў: Амбражылевічы, Ананічы, Гарадкі, Дзянісава, Доўбневічы, Драбавічы, Дубароўшчына, Колкі, Куцкі, Малая Воля, Маськаўцы, Нянадавічы, Падвялікае, Пархуты, Пацавічы, Рандзілаўшчына, Русакі, Салавічы, Самойлаўшчына, Скрундзі, Скрэндзевічы, Смаляная Печ, Трахімавічы, Хамічы і Чарлёнка.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.