Падзенне Заходняй Рымскай імперыі
(Пасля перасылкі з Падзенне Рымскай імперыі)
Падзенне Заходняй Рымскай імперыі — адна з праблем у гістарыяграфіі Позняй Антычнасці, у аснове якой ляжыць даследаванне прычын ліквідацыі ўлады заходнерымскіх імператараў. Яе даследаванне бярэ свой пачатак з працы англійскага гісторыка Эдварда Гібана «Гісторыя заняпаду і падзення Рымскай імперыі» (англ.: The History of the Decline and Fall of the Roman Empire).
Заходнюю імперыю знутры падточваў рух рабоў і калонаў, а звонку ўвесь час трывожылі набегі варвараў, што прывяло да яе заняпаду. У 410 годзе вестготамі быў узяты Рым, а 4 верасня 476 года правадыр германцаў Адаакр прымусіў апошняга заходняга рымскага імператара Ромула Аўгуста адрачыся ад прастола. Такім чынам скончылася 12-векавое валадарства Рыма.
Для паляпшэння артыкула пажадана |