Ромул Аўгуст
Фла́вій Ро́мул Аўгу́ст[1] (лац.: Flavius Romulus Augustus), таксама вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Ро́мул Аўгу́стул (лац.: Romulus Augustulus)[2] — апошні імператар Заходняй Рымскай імперыі, уладарства якога прыпала на 475—476 гадах.
Флавій Ромул Аўгуст | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Flavius Romulus Augustus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юлій Непат | ||||||
Нараджэнне |
не раней за 461 і не пазней за 463 |
||||||
Смерць |
не раней за 511 |
||||||
Бацька | Арэст[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бацька Ромула, военачальнік Флавій Арэст , скінуў імператара Юлія Непата і ўзвеў на сталец свайго сына, пры якм і быў фактычным уладаром. Уладу Ромула Аўгуста не прызналі ні Усходняя Рымская імперыя, ні гальскі намеснік, ні сам Непат, які тым часам збег у Далмацыю[2]. Урэшце, пасля 10-месячнага ўладарства, Арэста скінулі і забілі, а Ромул быў адпраўлены ў выгнанне ў Кампанію, дзе, магчыма, і памёр[3].
Біяграфія
правіцьЗаняццё стальца
правіцьБацька Ромула — Флавій Арэст , паходзіў з Паноніі, атрымаў тытул патрыцыя і быў магістрам італійскай арміі[4]. У жніўні 475 года Арэст, падняў паўстанне супраць Юлія Непата і захапіў сталіцу Заходняй Рымскай імперыі Равену. Імператар уцёк у Далмацыю, дзе яго дзядзька Марцэлін заснаваў паўнезалежная дзяржаву[5].
Сам Арэст, з невядомай прычыны адмовіўся ад прыняцця тытула імператара, а дамогся абвяшчэння імператарам свайго малалетняга сына Ромула. Але фактычна кіраваў імперыяй Арэст[6].
Падзеі ўладарства
правіцьНа час абвяшчэння Ромула Аўгуста імператарам, Заходняя Рымская імперыя была на мяжы знікнення. Імператарская ўлада распаўсюджвалася толькі на Італію і невялікую частку Паўднёвай Галіі[7]. Усходнерымскі імператар Леў I Макела, які памёр у 474 годзе, узводзіў на сталец Заходняй Рымскай імперыі двух чалавек — Пракопія Антэмія і Юлія Непата, таму яго пераемнік Зянон, таксама як і намеснік Паўночнай Галіі Афраній Сіягрый адмовіліся прызнаць Ромула імператарам Захаду, лічылі яго ўзурпатарам[6].
Пра дзейнасць самога Ромула нічога не вядома. У час яго ўладарства ў Рыме, Медыялане, Равене і Арэлаце чаканілі залатыя соліды[6]. Некалькі знойдзеных срэбраных манет былі адчаканена ў Равене, а медных манет часоў уладарства Ромула не знойдзена.
Найбольш сур’ёзнай праблемай гэтага часу было кіраванне войскамі варварскіх наймітаў[6]. Пасля 10-месячнага уладарства, супраць Арэста і Ромула падняла паўстанне армія, амаль цалкам складзеная з герулаў, ругаў і скіраў[3]. Салдаты ведалі, што рымскі ўрад заключыў з германцамі іншых частак Заходняй Рымскай імперыі дамову, што мясцовыя землеўладальнікі вылучаць пэўную частку сваіх зямель для германскіх перасяленцам[8]. Прынцып не распаўсюджваўся на Італію, аднак салдаты з германскіх плямёнаў, раскватараваныя на паўвостраве, патрабавалі, каб тое самае было зроблена і на іх карысць[9]. Яны не настойвалі, каб ім вылучылі дзве траціны зямлі, як было зроблена на пачатку V ст. імператарам Ганорыем для вестготаў, якія напалі на Галію. Салдаты лічылі, што для іх патрэб хопіць і адной траціны зямель[8]. Насуперак чаканням Арэст адмовіў салдатам[6]. Таксама, магчыма, раней Арэст зямлю як ўзнагароду за скіданне Юлія Непата, таму салдаты яго і падтрымалі[3]. Іншай прычынай бунту было пагаршэнне фінансавання рымскай арміі скарбам, бо даходаў з адной толькі Італіі не хапала[10].
Абураныя салдаты абралі правадыром аднаго з галоўных военачальнікаў Арэста Флавія — Адаакра[3], германца паходжаннем (скірам або, магчыма, ругам). Бацька Адаакра быў паслом Атылы ў Канстанцінопалі, а пасля яго смерці ўступіў у армію заходняга імператара Пракопія Антэмія і дапамагаў Арэсту скінуць Юлія Непата[3].
Сутыкнуўшыся з варожым стаўленнем войскаў, Арэст зачыніўся ў акружаным магутнымі сценамі Тыцынуме, які, аднак, быў узяты і разрабаваны[10]. Каля Плацэнтыі 28 жніўня 476 года ён быў узяты ў палон і пакараны смерцю[10]. Яго брат Павел загінуў у бітве ў лесе каля Равены, і тады Адаакр, які ўступіў у горад, прымусіў Ромула адмовіцца ад улады 4 верасня 476 года[11]. Адаакр, калі даведаўся пра вяртанне ўсходняга імператара Зянона Ісаўраніна на сталец, выслаў ад імя скінутага Ромула Аўгуста сенацкую дэлегацыю ў Канстанцінопаль з паведамленнем, што:
«не было ніякай патрэбы ствараць ім асобнае царства; што для абодвух бакоў хапала б аднаго Зянона як агульнага іх імператара; што сенат рымскі надаў галоўнае начальства Адааху [Адаакру], чалавеку, які па дзяржаўным розуме і ваяўнічасці здольны ахоўваць дзяржаву»[12].
Таксама сенат прасіў Зянона надаць Адаакру тытул патрыцыя і дазволіць кіраваць Італіяй[13]. Зянон не адразу, але задаволіў іх просьбу. Адаакр пазней прысягнуў на вернасць імператару Усходняй Рымскай імперыі і кіраваў у Італіі як прадстаўнік візантыйскай улады[6]. Таму тэарэтычна імперыя заставалася адзінай[14].
Пазнейшае жыццё
правіцьЛёс Ромула пасля скідання са стальца пэўна невядомы. У запісах Ананіма Валезія згадана, што Адаакр, «пашкадаваўшы яго за малы ўзрост і, крануты яго прыгажосцю», злітаваўся над Ромулам, загадаў выплочваць штогадовую пенсію ў 6 тысяч солідаў і саслаў разам з маці ў кампанскі палац Лукула на мізенскім мысе[15][16]. Аднак Іардан і Марцэлін Коміт не згадваюць пра штогадовую пенсію[17]. Лукуланскі палац, пабудаваны вядомым рымскім военачальнікам эпохі рэспублікі Луцыем Ліцыніем Лукулам (консул 74 гады да н.э.), служыў вілай імператару Тыберыю[6]. З Ромулам у ссылку паехалі сваякі і значная світа[6].
Крыніцы сыходзяцца ў меркаванні, што Ромул пасяліўся ў палацы Лукула. Пасля пра Ромула няма ніякіх згадак. Хутчэй за ўсё, Ромул быў заснавальнікам манастыра побач з палацам[6]. Манастыр Ромула стаў найбоей вядомы падчас пантыфіката Рыгора I Вялікага і існаваў яшчэ ў X стагоддзі[6].
Магн Аўрэлій Касіядор, сакратар караля остготаў Тэадорыха Вялікага, напісаў ліст нейкаму Ромулу ў 507 годзе, у якім пацвярджаў пенсію, што яму выдавалася[18]. Томас Ходжкін , перакладчык твораў Касіядора, пісаў у 1886 годзе, што Ромул Аўгуст і згаданы ў лісце Касіядора Ромул, магчыма, адна і тая асоба[19]. Імаверна, былы імператар памёр да аднаўлення візантыйскай улады ў Італіі (да сярэдзіны VI стагоддзя), бо гісторык Пракоп Кесарыйскі, які пісаў пра Ромула як пра апошняга ўладара заходняй часткі імперыі, не згадвае былога імператара як жывога пры апісанні візантыйска-гоцкіх войнаў[6].
Ромул Аўгуст у культуры
правіцьНайбольш вядомы мастацкія творы, у якіх Ромул Аўгуст выступае галоўным або адным з галоўных герояў:
- У кінастужцы 2007 года «Апошні легіён », паводле аднайменнага рамана італьянскага гісторыка і пісьменніка Валерыа Масіма Манфрэдзі Ромула Аўгуста сыграў Томас Сангстэр .
- У гістарычнай камедыі швейцарскага празаіка і драматурга Фрыдрыха Дзюрэнмата «Ромул Вялікі » (1950) Ромул Аўгуст выступае галоўным героем.
- Сапраўднае імя персанажа «Marvel Comics» Тырануса — Ромул Аўгуст, і паходзіць ён са Старажытнага Рыма.
Крыніцы
правіць- ↑ PLRE 1980.
- ↑ а б Энциклопедический исторический словарь. — М. : РИПОЛ Классик, 2011. — 752 с. — (Словари нового века).
- ↑ а б в г д Грант 1998.
- ↑ Jones A. H. M. Orestes 2 // Prosopography of the Later Roman Empire. — Cambridge University Press, 1971—1992. — Vol. I—III.
- ↑ Gibbon 1994, p. 400.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Mathisen & Nathan 1997.
- ↑ Hollister 2005, p. 32.
- ↑ а б Gibbon 1994, p. 402.
- ↑ Bryce 1961, p. 24.
- ↑ а б в Хізер 2010, с. 668.
- ↑ Хізер 2010, с. 669.
- ↑ Малх Філадэльфіец. Гісторыя. Урывак 12.
- ↑ Рыжоў 2001.
- ↑ Краучик, Ш. Два аспекта 476 года (арх. 27 ліпеня 2013) // Historia: Zeitschrift für Alte Geschichte. — 1986.
- ↑ Gibbon 1994, p. 406.
- ↑ Ананім Валезія. Частка апошняя. Жыццяпіс Тэадорыха. VIII. 38.
- ↑ Марцэлін Коміт. Хроніка. 476.
- ↑ Магн Аўрэлій Касіядор. Variae. III. 35.
- ↑ [Каментарыі Томаса Ходжкіна] // The Letters of Cassiodorus. — L. : Henry Frowde, 1886.
Літаратура
правіцьПершасная літаратура
правіць- Ананім Валезія. Тэадорыхава хроніка.
- Магн Аўрэлій Касіядор. Variae // III. 95.
Даследаванні
правіць- Гиббон, Эдуард. История упадка и разрушения Великой Римской империи. — М. : ТЕРРА, 2008. — Т. 4. — ISBN 978-5-275-01704-5.
- Грант, М. Ромул Август // Римские императоры. — М. : ТЕРРА — Книжный клуб, 1998.
- Рыжов, К. В. Ромул Августул // Все монархи мира. Греция, Рим, Византия. — М., 2001.
- Хизер, Питер. Падение Римской империи. — М., 2010. — 800 с. — ISBN 978-5-17-057027-0.
- Bryce, James Bryce. The Holy Roman Empire. — Schocken Books, 1961.
- Martindale J. R. Romulus Augustus 4 // Prosopography of the Later Roman Empire / A. M. Jones, J. R. Martindale. — Cambridge University Press, 1980. — Vol. II: A.D. 395–527. — P. 949—950. — ISBN 0-521-20159-4 [2001 reprint].
- Gibbon, Edward. The History of the Decline and Fall of the Roman Empire / David Womersley, ed. — L. : Penguin Books, 1994. — Vol. 3.
- Heather, Peter. Medieval Europe: A Short History. — N. Y. : McGraw Hill, 1995.
- Hollister, C. Warren. The Fall of the Roman Empire. — L. : Penguin Books, 2005.
- Murdoch, Adrian. The Last Roman: Romulus Augustulus and the Decline of the West. — Stroud : Sutton, 2006.
- Norwich, John Julius. Byzantium: A Short History. — N. Y. : Vintage, 1997. — 496 p. — ISBN 0-679-45088-2.
- Зельскі А. Г. Ромул Аўгуст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 406. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ромул Аўгуст
- Roman Imperial Coins of Romulus Augustus . — Манеты Ромула Аўгуста. Праверана 19 ліпеня 2013.
- Romulus August(ul)us(недаступная спасылка). Imperium-Romanum.com. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2012. Праверана 14 мая 2014.
- Mathisen, Ralph W.; Nathan, Geoffrey.. Romulus Augustulus (475—476 A.D.) — Two Views(недаступная спасылка). An Online Encyclopedia of Roman Emperors (26 жніўня 1997). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2015. Праверана 11 мая 2014.
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |