Кастэль-дэль-Ова
Кастэль-дэль-Ова (італ.: Castel dell’Ovo; літаральна «Замак яйка», «Яечны замак») — сярэднявечная крэпасць на востраве ў Тырэнскім моры, злучаным вузкай насыпам з Неапалем. Верагодна, што менавіта тут у VI ст. да н. э. і быў заснаваны грэчаскімі каланістамі гэты горад.
Замак | |
Кастэль-дэль-Ова | |
---|---|
італ.: Castel dell’Ovo | |
40°49′40″ пн. ш. 14°14′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | нарманскі стыль[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У рымскую эпоху палкаводзец Лукул першым упадабаў гэты востраў і пабудаваў тут сваю вілу. Пры імператары Валентыніяне III востраў быў замацаваны на выпадак нападу, і сюды ў 476 годзе быў высланы з Равены апошні яе імператар, Ромул Аўгустул. Затым на працягу некалькіх стагоддзяў на востраве жылі адны манахі. У IX стагоддзі неапалітанцы былі вымушаныя знесці ўмацаванні, каб не дапусціць іх захопу сарацынамі.
Сённяшні замак быў пабудаваны Ражэрам Сіцылійскім у 1139 годзе для абароны горада з боку мора і атрымаў назву за сваю незвычайную форму (па іншай версіі, з-за чароўнага яйка, прыхаваным пад замкам Вергіліем). Сто гадоў пазней каралеўскі двор перабраўся ў Кастэль-Нуова, а ў старым замку засталася казна караля і судовыя ўстановы.
У XV стагоддзі крэпасць была ўзмоцнена на выпадак гарматнага абстрэлу.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кастэль-дэль-Ова
- ↑ Atlante castellano d'Italia