Падлужжа (Брэсцкі раён)
Падлу́жжа[1] (трансліт.: Padlužža, руск.: Подлужье) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 56 км на поўдзень ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на захадзе — рака Заходні Буг (прыток Нарава) і дзяржаўная граніца з Польшчай, аўтадарогай звязана з гарадскім пасёлкам Дамачава і шашой Брэст — Тамашоўка.
Вёска
Падлужжа
| ||||||||||||||||||||||
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).
Гісторыя
правіцьУ XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Дамачава. Паводле рэвізіі 1858 года ўласнасць князя Вітгенштэйна. У 1870 годзе вёска з'яўлялася цэнтрам сельскай грамады.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Падлужскага сельсавета. Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- 267 сялянскіх душ (1858)
- 54 двары, 348 жыхароў (1897)
- 370 жыхароў (1905)
- 37 двароў, 186 жыхароў (1921)
- 321 жыхар (1959)
- 266 жыхароў (1970)
- 54 гаспадаркі, 121 жыхар (2005)
Інфраструктура
правіць- Пачатковая школа
- Клуб
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
- Магазін
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падлужжа (Брэсцкі раён)