Падследнасць

Падследнасць у крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь — сукупнасць устаноўленых законам прыкмет крымінальнай справы, паводле якіх КПК вызначае, які орган павінен весці следства або дазнанне па гэтай справе.

Адрозніваюць падследнасць прадметную (радавую), тэрытарыяльную (мясцовую) і персанальную. Прадметная падследнасць вызначаецца характарам злачынства, у залежнасці ад якога размяжоўваецца падследнасць паміж следчымі пракуратуры, органаў дзяржаўнай бяспекі і фінансавых расследванняў, унутраных спраў, а таксама органам дазнання. Персанальная падследнасць вызначаецца асаблівасцямі суб’екта злачынства. Напрыклад, справы пра злачынства непаўналетніх падследныя следчым органам унутраных спраў, справы пра злачынствы ваеннаслужачых — следчым ваеннай пракуратуры. Тэрытарыяльная падследнасць вызначаецца месцам учынення злачынства: як правіла, папярэдняе следства праводзіцца ў тым раёне (горадзе), дзе адбылося злачынства. З мэтай забеспячэння найбольшай хуткасці, аб’ектыўнасці і паўнаты расследавання яно можа праводзіцца па месцы знаходжання злачынца або на месцы знаходжання большасці сведак.

ЛітаратураПравіць