Падсядзёлак, сядзёлка — частка вупражы. У больш простым варыянце ўяўляе сабой шырокі скураны пас на лямцавай падкладцы, які замацоўваецца па спіне каня з дапамогай папругі. Паверх падсядзёлка праз металічныя кольцы ці скобкі, замацаваныя на апорных калодках, прапускаюць церассядзёлак (церассядзельнік), што падтрымлівае аглоблі з атосамі. Нярэдка лямцавую падкладку мацуюць на цвёрдым корпусе на форме спіны жывёлы, да якой яна прылягае.

Падсядзёлак

Падсядзёлак выкарыстоўваюць звычайна ў хамутна-аглаблёвай запрэжцы. У хамутна-пастронкавай ці шлейнай сістэме вупражы падсядзёлак нярэдка ўяўляў сабой наспінную дзягу, што мацуецца канцамі да пастронкаў, выконваючы адначасова і функцыі церассядзёлка.

Літаратура

правіць