Пажа́ркі[1] (трансліт.: Pažarki, руск.: Пожарки) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Вёска
Пажаркі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
6 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
Пажаркі на карце Беларусі ±
Пажаркі (Беларусь)
Пажаркі
Пажаркі (Гомельская вобласць)
Пажаркі

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 7 км на поўнач ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

правіць

Побач аўтадарога Брагін — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Археолагамі выяўлены курганны магільнік X—XII стагоддзяў (2 км на захад ад вёскі), што сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1932 годзе арганізаваны калгас. В1959 годзе складзе калгасу «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Сабалі).

Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[2], пасля знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Брагінскага пассавета. Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[3].

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2004 год — 4 гаспадаркі, 6 жыхароў.

Дынаміка

правіць
  • 1850 год — 8 двароў.
  • 1897 год — 27 двароў, 191 жыхар (паводле перапісу).
  • 1908 год — 29 двароў, 247 жыхароў.
  • 1931 год — 35 двароў.
  • 1959 год — 199 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 4 гаспадаркі, 6 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

правіць