Пазаматачная цяжарнасць
Пазаматачная цяжарнасць — развіццё аплодненай яйкаклеткі па-за маткай (у матачнай трубе, яечніку, брушной поласці). Прычыны: запаленчыя захворванні палавых органаў, пухліны, эндакрынныя захворванні, выкарыстанне гарманальных сродкаў. Часцей бывае трубная пазаматачная цяжарнасць (95-98 %). Эктапічная цяжарнасць уключае ўсе віды пазаматачнай цяжарнасці і матачную цяжарнасць з няправільнай лакалізацыяй плоднага яйка. Пры пазаматачнай цяжарнасці (на 2-3 месяцы цяжарнасці) разрываецца ёмішча плода з вонкавым або небяспечным для жыцця ўнутранным крывацёкам (рэзкі боль жывата, зніжэнне артэрыяльнага ціску, непрытомнасць, шок). Асабліва небяспечны крывацёк развіваецца пры разрывах у шыйцы маткі, у рудыментарнай матцы. Лячэнне хірургічнае.
Пазаматачная цяжарнасць | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | O00. |
МКБ-10-КМ | O00, O00.9 і O00.90 |
МКХ-9 | 633 |
МКБ-9-КМ | 633[1][2], 633.9[1][2], 633.90[2] і 633.8[2] |
DiseasesDB | 4089 |
MedlinePlus | 000895 |
eMedicine | med/3212 emerg/478 radio/231 |
MeSH | D011271 |
![]() |
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пазаматачная цяжарнасць