Палацца Мадама (Рым)
Палацца Мадама — рэзідэнцыя італьянскага Сената, размешчаная на Корса дэль Рынашымента ў Рыме.
Славутасць | |
Палацца Мадама | |
---|---|
41°53′57″ пн. ш. 12°28′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Джуліяна да Сангала |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палацца атрымала назву ў гонар «мадам» Маргарыты Аўстрыйскай, жонкі Алесандра Медычы, якая жыла ў гэтым палацы. Палацца быў пабудаваны ў канцы XV стагоддзя, пазней яго набыў Джавані дзі Медычы (пазней Папа Леў X). У 1642—1649 гадах быў перабудаваны архітэктарам Паола Маручэлі, фасад набыў сённяшні барочны выгляд.
У 1750 годзе палацца купіў Папа Бенедыкт XIV, пазней у ім знаходзіліся розныя папскія ведамствы. З 1871 года будынак стаў месцам для паседжанняў Сената.
Гл. таксама
правіць- Палацца Мадама ў Турыне
- Палацца Монтэчыторыё — месца паседжанняў ніжняй палаты італьянскага парламента
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палацца Мадама (Рым)