Пала́цца[1] (італ.: palazzo ад лац.: palatium — палац) — італьянскі гарадскі палац-асабняк XVXVIII стст. Назва паходзіць ад Палацінскага ўзгорка, дзе старажытнарымскія імператары ўзводзілі свае палацы. Палацца ўяўляе сабою тып гарадскога палаца-асабняка, характэрны для італьянскага Адраджэння, склаўся ў XV ст. пераважна ў Фларэнцыі. З'яўляецца адным з першых тыпаў будынка ўніверсальнага прызначэння.

Палацца Строцы, Фларэнцыя
Палацца Век'ё, Фларэнцыя

Класічны тып палацца — трохпавярховы (радзей дзвюх- ці чатырохпавярховы) будынак з велічным фасадам, які выходзіў на вуліцу, і ўтульным дваром. Кампазіцыйны цэнтр будынка быў унутраны дом, абнесены аркавымі галерэямі. Першы паверх адводзіўся пад службовыя памяшканні, на другім размяшчаліся парадныя пакоі і залы, на трэцім — жылыя пакоі. Палацца Рыма, Генуі, Венецыі і іншых італьянскіх гарадоў мелі свае ўласныя архітэктурныя рысы. Асабліва славіліся палацца Фларэнцыі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Напісанне дадзена ў адпаведнасці з Беларускай энцыклапедыяй.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць