Маргарыта Пармская
Маргарыта Пармская (італ.: Margherita d'Austri; 5 ліпеня 1522, Аўдэнардэ — 18 студзеня 1586, Артона) — герцагіня Пармская і штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў з 1559 па 1567 год, пазашлюбная дачка Карла V.
Маргарыта Пармская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Margherita d'Austri | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эмануіл Філіберт | ||||||
Пераемнік | герцаг Альба | ||||||
Нараджэнне |
5 ліпеня 1522[1] |
||||||
Смерць |
18 студзеня 1586[3][4][…] (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Карл V | ||||||
Маці | Іагана ван дэр Гейнст | ||||||
Муж | Атавіа Фарнезэ | ||||||
Дзеці | Алесандра | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДачка палюбоўніцы Карла, Іаганы ван дэр Гейнст, фламандкі паводле паходжання. Выхоўвалася ў Бруселі спачатку пры двары сваёй стрыечнай бабкі Маргарыты Аўстрыйскай, а пазней пры двары сваёй цёткі Марыі, удавы караля Венгрыі, якія былі штатгальтарамі Іспанскіх Нідэрландаў з 1507 па 1530 і з 1530 па 1555 гады адпаведна. У 1533 годзе з дазволу бацькі ёй было дазволена насіць імя Маргарыты Аўстрыйскай.
У 1527 годзе ва ўзросце сямі гадоў яна была заручана з пляменнікам Папы Клімента VII, Алесандра Медычы, герцагам Фларэнцыі, якога шматлікія даследчыкі лічаць сынам Папы. 29 лютага 1536 года яны ажаніліся, а ў 1537 годзе Алесандра быў забіты. 4 лістапада 1538 года яна стала жонкай Атавіа Фарнезэ, герцага Пармы, унука Папы Паўла III. Жаніху было ў той час трынаццаць гадоў, а нявесце шаснаццаць. Іх саюз быў нешчаслівы. Маргарыта нарадзіла двух хлопчыкаў блізнят, адзін з якіх памёр у маленстве.
Паколькі яна добра ведала нідэрландскія звычаі і была ў курсе ўсяго, што адбывалася ўБруселі, Філіп II прызначыў яе ў 1559 годзе штатгальтарам Нідэрландаў, дзе ёй спачатку дапамагаў Гранвела. Там Маргарыта сутыкнулася з супраціўленнем інквізіцыі і іспанскаму дэспатызму. У жніўні 1567 года з Іспаніі прыехаў герцаг Альба, якому Філіп II надаў вялікія паўнамоцтвы, што ператварылі яе пасаду ў пустую фармальнасць.
Маргарыта пакінула сваю пасаду і вярнулася да свайго мужа ў Італію, дзе і памерла ў 1586 годзе ў Артоне. У гонар яе названа спраектаваная Рафаэлем віла Мадама. Яна яшчэ застала той час, калі яе сын Алесандра стаў у 1578 годзе штатгальтарам Нідэрландаў.
Дзеці
правіць- Алесандра — штатгальтар Нідэрландаў
- ↑ Benzoni G. MARGHERITA d’Austria, duchessa di Firenze, poi duchessa di Parma e Piacenza // Dizionario Biografico degli Italiani — 2008. — Vol. 70.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118544225 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Margaretha van Parma — 2009.
- ↑ Pas L. v. Margarete of Austria // Genealogics — 2003.