Герцагі Пармскія
Герцагі Пармскія — кіраўнікі герцагства Пармскага — маленькай італьянскай дзяржавы паміж 1545 і 1802, і зноў з 1814 па 1860.

Герцаг Пармскі быў таксама герцагам П'ячэнцскім, за выключэннем першых гадоў кіравання Атавіа Фарнезэ (1549—1556), а таксама ў часы напалеонаўскіх войн, калі гэтыя два тытулы былі зацвержаны, як асобныя, і займаліся двума рознымі людзьмі. Герцаг Пармскі таксама звычайна меў тытул герцага Гуасталы з 1735 (калі Карл VI, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі забраў гэты тытул у Мантуанскага герцага) па 1847 (калі тэрыторыі былі саступлены Модэне), зноў, за выключэннем напалеонаўскіх герцагаў, калі сястра Напалеона, Паліна Банапарт была герцагіняй Гуастала.
Тытул герцага Пармскага, П'ячэнцскага і Гуастальскага ў наш час належыць членам сям'і Пармскіх Бурбонаў, якія таксама маюць прэтэнзіі іспанскі трон. Таму, герцаг Пармскі законны (хоць не галоўны) прэтэндэнт на каралеўскі трон Іспаніі; сапраўды, цяперашні герцаг Пармскі, Карлас-Уга, быў прэтэндэнтам на Іспанскі трон у 1970-х (гл. карлізм).
Кіруючыя герцагі Пармскія (1545—1802)
правіць- П'ер Луіджы, першы герцаг Пармскі (сын Папы Рымскага Паўла III), 1545—1547;
- Атавіа, другі герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1547—1586;
- Алесандра, трэці герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1586—1592;
- Рануча I, чацвёрты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1592—1622;
- Адаарда, пяты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1622—1646;
- Рануча II, шосты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1646—1694;
- Франчэска, сёмы герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1694—1727;
- Антоніа, восьмы герцаг Пармскі (брат папярэдняга), 1727—1731.
- Карл I (першы сын караля Іспаніі Філіпа V і Елізаветы Фарнезэ), дзявяты герцаг Пармскі (праўнук Рануча II), 1731—1735.
Дом Габсбургаў: 1735—1748
правіць- Карл VI, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, 1735—1740, дзясяты герцаг Пармскі (не звязаны сваяцтвам з домам Фарнезэ);
- Марыя Тэрэзія Аўстрыйская, 1740—1748, адзінаццатая герцагіня Пармская (дачка папярэдняга).
- Філіп I Бурбон, дванаццаты герцаг Пармскі (трэці караля Іспаніі Філіпа V і Елізаветы Фарнезэ), (праўнук Рануча II), 1748—1765;
- Фердынанд I Бурбон, трынаццаты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1765—1802, з 1796 намінальны герцаг Пармскі.
Яны фактычна не кіравалі ніякімі тэрыторыямі Пармы і П'ячэнцы, але насілі спадчынныя тытулы феадальных валадароў, прадстаўленых ім Напалеонам у 1808 годзе.
- Жан Жак Рэжы дэ Камбасерэс, герцаг Пармскі;
- Шарль-Франсуа Лебрэн, герцаг П'ячэнцскі.
- Марыя-Луіза Аўстрыйская, чатырнаццатая герцагіня Пармская, 1814—1847;
- Напалеон Франсуа Жазеф Шарль Банапарт, сын Марыі Луізы і Напалеона I быў у адзін час на лініі ўспадкоўвання, але ніколі не быў герцагам Пармскім.
Намінальныя герцагі Пармскія (з 1860)
правіць- Роберт I, герцаг Пармскі, 1860—1907;
- Энрыка, герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1907-1939;
- Джузэпэ, герцаг Пармскі (малодшы брат папярэдняга), 1939—1950;
- Эліяс, герцаг Пармскі (малодшы брат папярэдняга), 1950—1959;
- Роберт II, герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1959—1974;
- Франчэска Саверыа, герцаг Пармскі (адзінакроўны дзядзька папярэдняга), 1974—1977;
- Карл Уга, герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1977—2010.
- Карл, герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 2010—.