Пармскае герцагства

Пармскае герцагства ці Герцагства Парма, П'ячэнца і Гвастала (італ.: Ducato di Parma e Piacenza) было створана ў 1545 годзе з часткі Міланскага герцагства, што размяшчалася да поўдня ад ракі По, як феадальнае ўладанне для незаконнанароджанага сына Папы Рымскага Паўла III, П’ер Луіджы Фарнезэ, з цэнтрам у горадзе Парма.

Гістарычная дзяржава
Пармскае герцагства
Ducato di Parma e Piacenza
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
< 
 >
 >
1545 — 1802

Сталіца Парма
Мова(ы) лацінская, італьянская
Афіцыйная мова лацінская мова і італьянская мова
Рэлігія каталіцызм
Грашовая адзінка пармская ліра
Форма кіравання манархія
Дынастыя Фарнезэ
Бурбоны
Габсбургі
Гісторыя
 • 1545 Утворана
 • 1802 Акупавана Францыяй
 • 1815 Адноўлена
 • снежань 1859 Аб'яднанне Італіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя герцагства

правіць

У 1556 годзе, другі герцаг, Атавіа Фарнезэ, узяў горад П'ячэнцу, стаўшы такім чынам таксама герцагам П'ячэнцы, дзяржава стала звацца герцагствам Парма і П'ячэнца.

Сямейства Фарнезэ працягнула кіраваць герцагствам да спынення іх роду ў 1731 годзе, пасля чаго герцагства атрымаў у спадчыну малодшы сын караля Іспаніі, дон Карлас, чыя маці Ізабеле (Елізавета) Фарнезэ была спадчынніцай Фарнезэ і апошняй прадстаўніцай гэтага роду. Ён кіраваў ім да канца вайны за польскую спадчыну ў 1735 годзе, калі Парму саступілі імператару Карлу VI у абмен на Каралеўства Абедзвюх Сіцылій.

Габсбургі, аднак, кіравалі ім толькі да складання Другога Аахенскага міру ў 1748 годзе, калі яно было вернута назад Бурбонам у асобе дона Філіпа, малодшага брата дона Карласа. Як герцаг, Філіп стаў заснавальнікам Бурбон-Пармскага дому.

У 1796 годзе герцагства было занята французскімі войскамі пад камандаваннем Напалеона Банапарта. Паводле Аранхуэскага дагавора 1801 года герцаг Фердынанд фармальна пагадзіўся саступіць герцагства Напалеону. Тэрыторыі былі аб'яднаны ў Цызальпінскую рэспубліку да 1802 года, Італьянскую Рэспубліку, з 1802 па 1805 гады, і каралеўства Італію, з 1805 па 1808 гады. У 1808 годзе французская імперыя анексавала і сфармавала з іх дэпартамент Тара.

У 1814 годзе герцагства было адноўлена пад уладай жонкі Напалеона, Марыі-Луізы, якая кіравала ім да сваёй смерці. Герцагства было пераназвана ў герцагства Парма, П'ячэнца і Гвастала, назва, якую яно захавала да канца.

Пасля смерці Марыі-Луізы Аўстрыйскай у 1847 годзе, герцагства было перададзена лініі Пармскіх Бурбонаў, што кіравала ў малюсенькім герцагстве Лука. Бурбоны кіравалі ў Парме да 1859 года, калі яны былі зрынуты рэвалюцыяй пасля перамогі Сардзініі ў вайне супраць Аўстрыі.

Герцагства Парма, П'ячэнца і Гвастала і герцагства Лука былі аб'яднаны з вялікім герцагствам Тасканскім і герцагствам Модэнскім у снежні 1859 года, сфармаваўшы Аб’яднаныя правінцыі Цэнтральнай Італіі, далучаныя Сардзінскім каралеўствам у сакавіку 1860 года.

Дом Пармскіх Бурбонаў працягвае прад'яўляць правы на герцагства і дагэтуль. Карлас-Уга (карлісцкі прэтэндэнт на іспанскі трон у 1970-х) — глава Дому Пармскіх Бурбонаў з 1977 года.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць