П'ер Луіджы Фарнезэ (італ.: Pier Luigi Farnese; 9 лістапада 1503, Рым — 10 верасня 1547, П'ячэнца) — першы герцаг Пармскі з дому Фарнезэ.

П'ер Луіджы Фарнезэ
італ.: Pier Luigi Farnese
П'ер Луіджы Фарнезэ
Тыцыян Партрэт П'ера Луіджы Фарнезэ'
Arms of the House of Farnese.svg
герцаг Пармы і П'ячэнцы
з 1545
Пераемнік Атавіа Фарнезэ
герцаг Кастра
1537 — 1545
Пераемнік Арацыа Фарнезэ
 
Дзейнасць палітык, ваенны, ксёндз
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 19 лістапада 1503
Смерць 10 верасня 1547 (43 гады)
Пахаванне
Род Фарнезэ
Бацька Павел III, Папа Рымскі
Маці Silvia Ruffini[d]
Жонка Джэралама Арсіні
Дзеці Алесандра Фарнезэ[d], Атавіа Фарнезэ[d], Рануча Фарнезэ[d], Віторыя Фарнезэ[d] і Арацыа Фарнезэ[d]
 
Ваенная служба
Званне генерал

БіяграфіяПравіць

П'ер Луіджы быў пазашлюбным сынам Папы Рымскага Паўла III. Пасля таго, як Павел (у міру — Алесандра Фарнезэ) у 1534 годзе становіцца главой Папскай дзяржавы, ён прызначае П'ера Луіджы ў 1537 годзе ганфаланьерам Каталіцкай царквы, узводзіць у званне герцага Кастра і надзяляе зямельнымі ўладаннямі. П'ер Луіджы становіцца пасланцам і пасроднікам паміж Папам і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Карлам V, які, у сваю чаргу, у 1538 годзе робіць яго маркграфам Навары. Нягледзячы на тое, што адносіны паміж П'ерам Луіджы і яго бацькам, Папам Паўлам III, часцяком былі канфліктнымі, у 1545 годзе ён атрымаў ад Паўла III у спадчыннае ўладанне герцагства Парма і П'ячэнца. У выніку герцагства Кастра быў перададзена трэцяму сыну П'ера Луіджы, Арацыа.

Спроба П'ера Луіджы са сваёй сям'ёй умацавацца ў гэтым новаўтвораным герцагстве Парма і П'ячэнца скончылася змовай мясцовага дваранства і яго забойствам у П'ячэнцы ў 1547 годзе. Праз два дні пасля здарэння герцагства было занята імперскімі войскамі, і яго трон без усякіх цяжкасцей заняў другі па старшынстве сын П'ера Луіджы, Атавіа Фарнезэ. Старэйшы сын П'ера Луіджы, Алесандра Фарнезэ, яшчэ ў 1534 годзе, ва ўзросце 14-ці гадоў, быў узведзены ў кардыналы.

Сям'яПравіць

У 1519 годзе П'ер Луіджы Фарнезэ ажаніўся з Джэраламай Арсіні (пам. 1570), дачкой Луіджы Арсіні. У гэтай сям'і нарадзіліся не менш за 5 дзяцей: