Філіп I (герцаг Пармскі)
Філіп I (ісп.: Felipe I de Borbón; 15 сакавіка 1720 — 18 ліпеня 1765) — іспанскі інфант, герцаг Пармскі, П’ячэнцскі і Гуастальскі (1748—1765) з дынастыі Бурбонаў. Сын караля Іспаніі Філіпа V і яго другой жонкі Ізабелы Фарнезэ. Заснавальнік Пармскай лініі Бурбонаў.
Філіп I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Тэрэзія | ||||||
Пераемнік | Фердынанд I Пармскі[d] | ||||||
Нараджэнне |
15 сакавіка 1720[1][2][…] |
||||||
Смерць |
18 ліпеня 1765[1][2][…] (45 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пармскія Бурбоны[d] | ||||||
Бацька | Філіп V | ||||||
Маці | Ізабела Фарнезэ | ||||||
Жонка | Луіза Лізавета Французская[d][3] | ||||||
Дзеці | Ізабэла Пармская[d], Фердынанд I Пармскі[d] і Марыя-Луіза Пармская | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маці Філіпа, Ізабела Фарнезэ, была адзіным дзіцем герцага Пармы і П’ячэнцы Адаарда II, і ўзяўшы шлюб, яна перадала правы на пармскі прастол іспанскім Бурбонам. У 1731 годзе герцагам Пармы і П’ячэнцы стаў старэйшы брат Філіпа дон Карлас, але ў 1735 годзе, пасля Вайны за польскую спадчыну, ён абмяняў герцагства з Габсбургамі на Неапаль і Сіцылію. Але паводле Аахенскага міру 1748 года Аўстрыя страціла Парму і П’ячэнцу і княства Гуастала. Герцагскі тытул вярнуўся да Бурбонаў і яго атрымаў дон Філіп. Ён стаў заснавальнікам лініі Пармскіх Бурбонаў.
Пасля некалькіх гадоў вайны герцагства было ў сумным становішчы, і каб падняць эканоміку Філіп I прызначыў міністрам Гіёма дзю Тыё. У 1768 годзе герцаг выгнаў езуітаў з Пармы і абвясціў канфіскацыю маёмасці каталіцкай царквы. Ён падтрымліваў развіццё навучання, адкрыў публічныя школы.
Сям’я
правіцьУ 1739 годзе Філіп ажаніўся з Луізай Елізаветай Французскай (1727—1759), дачкой Людовіка XV і Марыі Ляшчынскай. Дзеці:
- Ізабела (1741—1763), жонка імператара Іосіфа II;
- Фердынанд (1751—1802), наступны герцаг Пармскі;
- Марыя Луіза (1751—1819), жонка караля Іспаніі Карла IV.
Памёр Філіп I 18 ліпеня 1765 года ў Алесандрыі, куды суправаджаў на вяселле сваю дачку Марыю Луізу. Яго спадчыннікам стаў сын Фердынанд I.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Filippo di Borbone, Duca di Parma // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Felipe de. Duque de Parma, Conde de Chinchón (XII) Borbón y Farnesio // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.