Антуан Перэна дэ Гранвела
Антуан Перэна дэ Гранвель ці Гранвела (фр.: Antoine Perrenot de Granvelle, ісп.: Antonio de Granvela; 20 жніўня 1517 — 21 верасня 1586) — першы міністр і бліжэйшы саветнік іспанскага караля Філіпа II.
Антуан Перэна дэ Гранвела | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Antoine Perrenot de Granvelle | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Philibert Babou de la Bourdaisière[d] | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Гозій | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Roman Catholic Diocese of Arras[d] | ||||||
Папярэднік | Eustache de Croÿ[d] | ||||||
Пераемнік | François Richardot[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Roman Catholic Archdiocese of Mechelen-Brussels[d] | ||||||
Пераемнік | Joannes Hauchin[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Roman Catholic Archdiocese of Besançon[d] | ||||||
Папярэднік | Claude de La Baume[d] | ||||||
Пераемнік | Ferdinand de Rye[d] | ||||||
Нараджэнне |
20 жніўня 1517[1] |
||||||
Смерць |
21 верасня 1586[3][4][…] (69 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[5] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | хрысціянская царква[d][6] і палітыка[6] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гранвель належаў да вышэйшай бургундскай арыстакратыі. Паколькі пасля смерці Карла Смелага бургундскія ўладанні адышлі да Габсбургаў, яго бацька верна служыў імператару Карлу V і скончыў жыццё адным з самых давераных яго саветнікаў. Яго палац належыць да ліку славутасцейў Безансона.
Біяграфія
правіцьГранвель-малодшы нарадзіўся ў Безансоне, навучаўся ў Падуі і Лёвене, прыняў духоўны сан. У 1540 годзе быў пасвечаны ў сан біскупа Араскага, у 1560 годзе — архібіскупа Мехеленскага з тытулам кардынала. У прамежку паміж гэтымі падзеямі Гранвель прыняў удзел у Трыдэнцкім саборы, падрыхтаваў Пасаўскі дагавор і Ката-Камбрэзійскі мір, а таксама дамовіўся пра шлюб Філіпа II і Марыі Цюдар.
Уражаны дыпламатычнымі поспехамі Гранвеля, Філіп II накіраваў яго ў 1560 годзе ў Нідэрланды ў якасці галоўнага саветніка сваёй цёткі Маргарыты Аўстрыйскай. Адчуваючы, што з-за распаўсюджання Рэфармацыі сітуацыя ў краіне абвастралася, Гранвель лічыў неабходным «закручванне гаек» і прыняцце энергічных мер па процідзеянні «ерэтычнай заразе». У дзяржаўным савеце Нідэрландаў яму склалася апазіцыя ў асобах графаў Эгманта і Горна, а таксама прынца Вільгельма Аранскага, якія пераканалі караля перавесці яго ў Італію.
Філіп II заўсёды шкадаваў пра гэта рашэнне, лічачы што захаванне Гранвеля ў Нідэрландах прадухіліла б паўстанне правінцый. У Італіі кардынал займаўся перамовамі аб стварэнні «свяшчэннай лігі» супраць турак, якія ўвянчаліся перамогай пры Лепанта. У 1571—1575 гадах ён займаў пасаду віцэ-караля Неапаля, у 1575—1579 гадах кіраваў Італьянскім саветам. Падчас свайго знаходжання ў Рыме ён павыкупляў велізарную колькасць карцін Тыцыяна і медальёнаў Леоні, апекаваўся над Джамбалоньяй і даў месца сакратара ў сваім палацы гуманісту Юсту Ліпсію.
У апошнія гады жыцця цяжка хворы Гранвіль выконваў абавязкі дзяржаўнага сакратара ў Мадрыдзе. Ён прадставіў каралеўскаму двару фламандца Антоніса Мора і прывёз у Мадрыд калекцыю прац Брэйгеля, якога высока шанаваў. Яго апошняй дыпламатычнай перамогай стала дынастычная унія іспанскай і партугальскай карон.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Гранвела Антуан Перрено де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Antoine Perrenot de Granvelle — 2009.
- ↑ Antoine Perrenot de Granvelle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 13 кастрычніка 2020.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
правіць- Кардынал Гранвела ў Брытанскай энцыклапедыі