Палац Сяменскіх-Лявіцкіх (Львоў)

Палац Сяменскіх-Лявіцкіх — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя ў стылі французскага барока, які знаходзіцца ў Львове па вуліцы Пякарскай, 19.

Палац
Палац Сяменскіх-Лявіцкіх
Палац Сєменських-Левицьких
49°50′19″ пн. ш. 24°02′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, вул. Пяркарская, 19
Тып будынка жыллёвы
Архітэктурны стыль французскае барока
Заснавальнік Канстанцін Сяменскі
Дата заснавання 1849
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Вялікая сядзіба была тут яшчэ ў XVIII стагоддзі. Пасол Галіцкага сейма граф Канстанцін Сяменскі, уласнік мястэчка Магэрыў, замовіў праект палаца ў архітэктара Фрыдэрыка Баўмана з Прусіі. Палац быў пабудаваны да 1849 года.

Сын графа Канстанціна, Станіслаў Костка Канстанцін Марыя Фелікс (1864-1918), даслужыўся да звання тайнага дарадцы імператарскага двара, быў членам аўстрыйскага парламенту, кавалерам Мальтыйскага ордэна. Ён перабудаваў палац у 1877 годзе па праекце архітэктара А. Вагнера. Іван Левінскі і Ян Томаш Кудзельскі ў 1891-1894 гадах яшчэ раз па замове ўладальніка правялі рэканструкцыю палаца, і ў такім выглядзе ён дайшоў да нашых дзён.

У 1820 годзе Канстанцін Сяменскі ажаніўся з Соф'яй Лявіцкай. Іх сын Станіслаў Костка Канстанцін Марыя Фелікс пісаўся ўжо Сяменскім-Лявіцкім. З тых часоў на фасадзе палаца захаваўся вензель S. L. Сёння нашчадкі роду Сяменскіх-Лявіцкіх жывуць у Канадзе.

У 1930-х гадах сюды перанеслі філіял украінскай акадэмічнай гімназіі. У пасляваенныя гады тут размяшчалася сярэдняя школа, пазней тут размясцілі спецыялізаваную школу-інтэрнат для дзяцей з разумовымі недахопамі, якая функцыянуе тут і сёння.