Палеская літаратура

Палеская літаратура — галіна ў літаратуры, створаная на палескіх гаворках. У нейкіх выпадках можа з’яўляцца часткай беларускай ці ўкраінскай літаратур.

Пісьмо правіць

Буквар правіць

Каб пачаць фарміраванне палескай адзінай мовы і самасьвядомасці, пачынаюць выходзіць падручнікі, буквары палескай мовы. Так сама кнігі аб палескіх гаворках, слоўнікі. На той час, у асноўным большасць насельніцтва Палесся называла сябе «тутэйшымі», «палешукамі» альбо «беларусамі» ці «ўкраінцамі». Палескімі лічыліся гаворкі, таму менавіта сваю адзіную мову вырашылі назваць «русінскай», аб гэтым сведчаць назвы слоўнікаў.

  • «Elementarz w nareczu Poleszukow» у Пінску ў 1906 годзе
  • «Rusinski lemantar» у Пінску ў 1907 годзе
  • «Rusinsky łementar. Русінски лементар. Napysau Staryj Hospodar» у 1907 годзе

Пісьменнасць правіць

У асноўным карысталіся кірыліцай, але лацінскі правапіс не быў забыты. Таму нейкія выдавецтвы працавалі адразу на абодзьвух варыянтах пісьменнасці.

Кірылічны правапіс быў больш падобны да ўкраінскага.

  Етий лемен­тар писан двоякими знаками, то єст литерами; на етой сторони литери латински, а на тамтой російски. Латинскими литерами пишуть всі народи на світи: французи, англики, поляки, німци, американци і інши – російскими только росіяни, то єсть москалі, і булгари. Хто знає латински литери, тому легче і заграничніоі мови научитиса. Так ви брати Полешуки вибирайте сами яки литери вам ліпш сподобаютса і тими учитесь читати і писати. Помагай Боже![1]  

Гісторыя правіць

XVI і XVII стагоддзі правіць

Палеская літаратура бярэ свой пачатак з XVI—XVII стагоддзяў. Першымі аўтарамі палескіх твораў з’яўляюцца Франц Савіч і Мікалай Янчук. Абодва пісалі вершы і паэмы. Вядома, што Францам Савічам былі напісаныя такія вершы як «Памятнік»[2] і «Там блізка Пінска» (які захаваўся)[3].

XVIII — пачатак XX стагоддзі правіць

У 1866 годзе публікуецца п’еса вядома беларускага драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта», якая ўпершыню была напісана на пінчуцкай гаворцы.[4]

У 1901 годзе асобныя палескія словы і фразы выкарыстоўвае ў сваім аповедзе «Срэбны воўк» Аляксандр Купрын. У 1906 і 1907 гадах выдаліся першыя слоўнікі, падручнікі.

Другая палова XX стагоддзя правіць

У ваенны пэрыяд палескія творы афіцыйна не друкуюцца. Але знойдзены вершы звычайнага народа. Напрыклад, былі знойдзены і апублікаваны ў сетку вершы Аляксандры Дзягель «Пахаронка» (1945) і «Разлука» (1951).

Новаятвяская літаратура правіць

У 1980—1990 гадах пачынаецца рух палескай самасвядомасці, ці інакш кажучы «Адраджэнне ятвягаў». Ствараецца заходнепалеская літаратурная мова. На ёй Мікола Шэляговіч са згуртаваннем «Полісьсе» (Палессе), а потым «Етвызь» (Ятвезь) піша вершы і выдае газету «Збудінне».

Нашыя часы правіць

У 2006 годзе выходзіць слоўнік штучнай лабарскай гаворкі.[5]

У 2018–2019 гадах выходзяць два зборнічкі паэзіі на роднай заходнепалескай гаворцы беларуска- і рускамоўнай паэтэсы Надзеі Момлік. [6]

У 2021 годзе Аляксей Дзікавіцкі выдае аўтарскі зборнік вершаў і апавяданняў на пінчуцкай гаворцы палескай мовы «Оньдэ». Кнігу прэзентавалі ў Вільнюсе, Польшчы і ва Украіне. Выдадзена каля 500 экзэмпляраў.

Зноскі

  1. Rusinsky łementar = Русінски лементар / Napysau Staryj Hospodar. – Warszawa: Druk. i lit. Jana Cotty, 1907. – 43 с. – Шифр хранения БАН XXV / б 1017
  2. Pamікtnik… // Heleniusz E. Wspomnienia lat minionych. — T. 2. — Krakyw, 1876.
  3. Tam blizko Pinska // Pawіоwicz E. Wspomnienia z nad Wilji i Niemna. — 3 wyd. — Lwyw, 1895.
  4. "Арыгінал «Пінскай шляхты» на «пінчуцкай гаворцы» Архівавана 1 красавіка 2016.
  5. Дыялектычны слоўнік лабарскай гаворкі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2022. Праверана 6 сакавіка 2017.
  6. "Альманах «Справа»̈(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2022. Праверана 20 снежня 2021.