Палтаўскі ўніверсітэт эканомікі і гандлю

Палтаўскі ўніверсітэт эканомікі і гандлю (укр.: Полтавський університет економіки і торгівлі) — украінская вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю, якая знаходзіцца ў Палтаве.

Палтаўскі ўніверсітэт эканомікі і гандлю
(ПУЭГ)
Полтавський університет економіки і торгівлі
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Полтавський університет економіки і торгівлі
Міжнародная назва Poltava University of Economics and Trade
Заснаваны 1961
Рэктар Нэстуля Аляксей Аляксеевіч
Юрыдычны адрас вул. Коваля 3, 36000 Палтава, Украіна
Сайт puet.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Сваю дзейнасць універсітэт распачаў у 1961 г. як вучэбна-кансультацыйны пункт, з 1968 г. — як факультэт, а неўзабаве з 1970 г. - як філіял Львоўскага гандлёва-эканамічнага інстытута. У 1974 г. была прынята пастанова Савета Міністраў СССР, якою прадугледжвалася стварэнне Палтаўскага кааператыўнага інстытута.

Пасля атрымання Украінай незалезнасці ў 1991 г. інстытут быў падпарадкаваны Цэнтральнаму саюзу спажывецкіх таварыстваў Украіны (Укаапсаюзу). У наступным 1992 г. старшыні праўленняў Укаапсаюза, Крымскага рэспубліканскага спажыўсаюза і 24 абласных саюзаў спажывецкіх таварыстваў Украіны падпісалі ўстаноўчы дагавор аб стварэнні сумеснай вышэйшай навучальнай установы "Палтаўскі кааператыўны інстытут".

У складзе інстытута ў канцы 1990-х гг. было 7 факультэтаў, 24 кафедры, цэнтр сувязяў з вытворчасцю, цэнтр камп'ютарных тэхналогій, вучэбна-вытворчы камбінат грамадскага харчавання. Колькасць студэнтаў на 1 кастрычніка 2000 г. склала 5113 чал., у тым ліку на дзённай форме навучання – 2173 чал., на завочнай – 2940 чал. Навучанне забяспечвалі 315 выкладчыкаў, з іх 37 дактароў навук і прафесараў, 159 кандыдатаў навук і дацэнтаў.

6 снежня 2000 г. Кабінет Міністраў Украіны падтрымаў прапанову Цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў Украіны аб стварэнні на базе Палтаўскай кааператыўнага інстытута Палтаўскага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі Украіны. 21 траўня 2001 г. праўленнем Цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў Украіны прынята пастанова "Аб стварэнні Палтаўскага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі Украіны".

На пачатак 2009 г. значна павялічыліся аб'ёмы набору студэнтаў на ўсе спецыяльнасці дзённай (да 2771 чал.) і завочнай (да 6141 чал.) формаў навучання. Агульная колькасць студэнтаў склала 15045 чал., у тым ліку па дзённай форме - 4933 чал. Колькасць навукова-педагагічнага персаналу ўзрасла да 577 чал., з іх дактароў навук, прафесараў - 66 чал., кандыдатаў навук, дацэнтаў – 356 чал.

У красавіку 2010 г. у адпаведнасці з пастановай праўлення Укаапсаюза ад 1 лютага 2010 г. "Аб змене назвы Палтаўскага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі Украіны" і загаду Міністэрства адукацыі і навукі Украіны ад 29 сакавіка 2010 г. "Аб зацвярджэнні Статута Палтаўскага ўніверсітэта эканомікі і гандлю» універсітэт змяніў назву на "Вышэйшая навучальная ўстанова Укаапсаюза "Палтаўскі універсітэт эканомікі і гандлю".

Структура правіць

  • Інстытут эканомікі, кіравання і інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт харчовых тэхналогій, гатэльна-рэстараннага і турыстычнага бізнесу
  • Факультэт таваразнаўства, гандлю і маркетынгу
  • Інстытут завочна-дыстанцыйнага навучання
  • Факультэт па рабоце з замежнымі студэнтамі
  • Межгаліновы інстытут павышэння кваліфікацыі
  • Універсітэт трэцяга ўзросту
  • Навучальна-навуковы інстытут лідарства
  • Навучальна-навуковы інстытут інавацыйных тэхналогій кіравання
  • Навучальна-навуковы інстытут сацыяльна-працоўных адносін

Спасылкі правіць